Гайка Маас
Гайка Маас (ням.: Heiko Maas; нар. 19 верасня 1966, Зарлуі) — нямецкі палітык, член Сацыял-дэмакратычнай партыі. Міністр замежных спраў Германіі (2018—2021), Федэральны міністр юстыцыі і абароны правоў спажыўцоў Германіі (2013—2018), лідар фракцыі СДПГ ў рэгіянальным парламенце Саара (2000—2018).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вывучаў права ў Саарскім універсітэце. Абіраўся дэпутатам ландтага Саара з 1996 года. У 2000 годзе Маас узначаліў сацыял-дэмакратаў у Саары, а з 2001 года з’яўляецца членам федэральнай рады партыі.
Міністр навакольнага асяроддзя, энергетыкі і транспарту Саара (1998—1999); намеснік прэм’ер-міністра зямлі Саар — міністр эканомікі, працы, энергетыкі і транспарту (2012—2013). З 14 сакавіка 2018 года па 8 снежня 2021 года — Міністр замежных спраў Германіі.
Зноскі
- ↑ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ Heiko Maas // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Heiko Maas // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1035528010 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ а б в https://www.bundestag.de/abgeordnete/biografien/M/maas_heiko-857754 Праверана 28 кастрычніка 2021.