Гайкоўка (археалагічны помнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гайкоўка — археалагічны помнік, — стаянка грэнскай культуры каля в. Гайкоўка Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці, на беразе возера, у басейне р. Беседзь, на схіле ўрочышча Печанеж. Выявіў у 1926 і даследаваў у 1930 К. М. Палікарповіч, у 1972 В. Ф. Капыцін даследаваў 265 м². Культурны пласт залягае пад ворывам на глыбіні 0,4—0,5 м. Знойдзены 1974 артэфакты, у т.л. 351 прылада працы: тронкавыя наканечнікі стрэл, бакавыя, вуглавыя і сярэдзінна-вуглавыя разцы, канцавыя, падакруглыя і двайныя скрабкі, скрэблападобныя прылады, авальныя сякеры і цёслы, пласціны-ўкладышы, вырабы з выемкамі, праколкі і вастрыі, пласціны і адшчэпы з рэтушшу. Апрацоўка крэменю адбывалася на паселішчы, пра што сведчыць вялікая колькасць нуклеусаў, пласцін і адшчэпаў.


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коласаў, А. У. Гайкоўка / А. У. Коласаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 210. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Копытин, В. Ф. Археологические памятники Костюковичского района Могилевской области / В. Ф. Копытин; Могилевский государственный педагогический институт им. А. А. Кулешова, Могилевский областной краеведческий музей, Государственная историко-культурная экспедиция. — Могилев: Изд-во Могилевского государственного педагогического института, 1996. — 111 с.,[33] л. ил.
  • Копытин, В. Ф. Свод памятников археологии чернобыльской зоны Могилевской области / Науч. ред. Г. В. Штыхов; Могилевский государственный университет им. А. А. Кулешова, Могилевский областной краеведческий музей. — Могилев: Изд-во Могилевского государственного университета, 1998. — 241 с.‎