Гаймарыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Левабаковы гаймарыт

Гаймарыт (верхнясківічны сінусіт) — запаленне слізістай верхнясківічнай  (англ.) калянасавой пазухі  (англ.)[1]. Назва ад прозвішча лекара Натаніэля Гаймара  (англ.), які ўпершыню апісаў прыкметы хваробы ў ХVІI стагоддзі. Выклікаецца парушэннем ачышчэння пазухаў праз ацёк слізістай. Ускладненне вядзе да запалення мазгавой абалонкі (менінгіт).

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Хваробу прадухіляе лячэнне карыесу зубоў і запалення ў роце (парадантыт), змазванне ноздраў супрацьмікробным сродкам (аксалінавая мазь і ментолавы алей) перад выхадам на вуліцу ў халодную пару.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Развіццю хваробы спрыяе насмарк, інфекцыя (грып і шкарлятына), карыес верхніх зубоў, парушэнне насавога дыхання праз адэноіды, пераахаладжэнне.

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Хвароба выяўляецца праз агульную слабасць, закладзенасць носа, адчуванне ціску і напругі ў вобласці вачэй, шчок і верхняй сківіцы, боль у вобласці каляносных пазухаў, галаўны боль пры кашлі, чханні і нахіле галавы. Адзначаецца павышэнне тэмпературы цела і гнойныя выдзяленні з носа[2].

Зноскі

  1. Аляксандр Арцюшкевіч. Гаймарыт // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1997. — Т. 4. — С. 439. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  2. Вольга Цыбульская. Гаймарыт: калоць або не калоць // Краіна здароўя. — 30 снежня 2009. — № 55 (169). — С. 7.(недаступная спасылка)