Гайна (аграгарадок)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гайна, Лагойскі раён)
Аграгарадок
Гайна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 551 чал. (2010)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовыя індэксы
223121
Аўтамабільны код
5
Гайна на карце Беларусі ±
Гайна (аграгарадок) (Беларусь)
Гайна (аграгарадок)
Гайна (аграгарадок) (Мінская вобласць)
Гайна (аграгарадок)

Га́йна[2] (трансліт.: Hajna, руск.: Гайна) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гайненскага сельсавета. Насельніцтва 551 чал. (2010). Знаходзіцца за 10 км ад Лагойска, за 40 км ад Мінска, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш імаверным з'яўляецца паходжанне тапоніма «Гайна» ад беларускага слова гай, менш імаверна супастаўленне з дзеясловам гаіць — абараняць. Беларуская форма Гайна перайшла ў літоўскую мову як Айна (пры такой асіміляцыі звычайна знікае пачатковае «г»)[3], што дае падставы некаторым даследчыкам прыпісваць тапоніму літоўскае паходжанне (ад ainis — унук або ainija — патомства).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Гайна згадваецца гісторыкам XV ст. Янам Длугашам сярод уладанняў вялікіх князёў. Ад пачатку паселішча ўваходзіла ў склад Лагожскага княства[4].

У 1514 годзе мясцовы касцёл наведаў вялікі князь Жыгімонт I Стары ў сувязі са святкаваннем перамогі над маскоўскімі захопнікамі ў Бітве пад Оршай. У 1522 годзе адкрылася манастырская школа. З 1560 года мястэчка, цэнтр Гайненскага староства. З 1565/66 гг. у Менскім павеце Менскага ваяводства.

У 1789 годзе на месцы струхнела драўлянага ўзвялі мураваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Мястэчка на акварэлі Н. Орды, 2-я палова XIX ст.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі; у Докшыцкім, з 1796 Барысаўскім паветах.

У 1863 годзе адкрылася народнае вучылішча. У 1867 годзе пасля здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл на праваслаўную царкву[5]. У 1891 годзе пачалі працаваць мукамольнае і крупяное прадпрыемствы.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З 20 жніўня 1924 года цэнтр аднайменнага сельсавета Лагойскага раёна. У 2010-я цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лагаза.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Гайне працуюць сярэдняя школа, дзіцячы садок, бальніца, бібліятэка, дом культуры.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Месца колішняга касцёла
Свята-Міхайлаўская царква

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. GitHub — 2007.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 66.
  4. Вячаслаў Насевіч. Гайна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 451.
  5. Вячаслаў Насевіч. У складзе Расійская імперыі Архівавана 5 студзеня 2009. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Мн., 2003.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 439.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]