Гайна (аграгарадок)
Аграгарадок
Гайна
| ||||||||||||||||||||
Га́йна[2] (трансліт.: Hajna, руск.: Гайна) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гайненскага сельсавета. Насельніцтва 551 чал. (2010). Знаходзіцца за 10 км ад Лагойска, за 40 км ад Мінска, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы.
Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]
Найбольш імаверным з'яўляецца паходжанне тапоніма «Гайна» ад беларускага слова гай, менш імаверна супастаўленне з дзеясловам гаіць — абараняць. Беларуская форма Гайна перайшла ў літоўскую мову як Айна (пры такой асіміляцыі звычайна знікае пачатковае «г»)[3], што дае падставы некаторым даследчыкам прыпісваць тапоніму літоўскае паходжанне (ад ainis — унук або ainija — патомства).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню Гайна згадваецца гісторыкам XV ст. Янам Длугашам сярод уладанняў вялікіх князёў. Ад пачатку паселішча ўваходзіла ў склад Лагожскага княства[4].
У 1514 годзе мясцовы касцёл наведаў вялікі князь Жыгімонт I Стары ў сувязі са святкаваннем перамогі над маскоўскімі захопнікамі ў Бітве пад Оршай. У 1522 годзе адкрылася манастырская школа. З 1560 года мястэчка, цэнтр Гайненскага староства. З 1565/66 гг. у Менскім павеце Менскага ваяводства.
У 1789 годзе на месцы струхнела драўлянага ўзвялі мураваны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі; у Докшыцкім, з 1796 Барысаўскім паветах.
У 1863 годзе адкрылася народнае вучылішча. У 1867 годзе пасля здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл на праваслаўную царкву[5]. У 1891 годзе пачалі працаваць мукамольнае і крупяное прадпрыемствы.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
З 20 жніўня 1924 года цэнтр аднайменнага сельсавета Лагойскага раёна. У 2010-я цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лагаза.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XVIII стагоддзе: 1795 — 450 чал., 61 двор.
- XIX стагоддзе: 1897 — 818 чал., 131 двор.
- XX стагоддзе: 1909 — 889 чал., 116 двароў; 1970 — 915 чал., 256 двароў; 1992 — 792 чал., 214 двароў; 1996 — 710 чал.[6]; 1999 — 673 чал.; 2000 — 653 чал.
- XXI стагоддзе: 2010 — 551 чал.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
У Гайне працуюць сярэдняя школа, дзіцячы садок, бальніца, бібліятэка, дом культуры.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Месца колішняга касцёла
- Свята-Міхайлаўская царква
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі (1784–1825) — археолаг і этнограф.
- Іосіф Робертавіч Варановіч (нар. 1928) — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі.
- Леанід Мікалаевіч Пунтус — Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны аграном БССР (1962).
Зноскі
- ↑ GitHub — 2007.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 66.
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Гайна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 451.
- ↑ Вячаслаў Насевіч. У складзе Расійская імперыі Архівавана 5 студзеня 2009. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 1-я. — Мн.: 2003.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 439.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 1-я. — Мн.: 2003.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Hajna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 9—10.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гайна (аграгарадок)
- м. Гайна на Radzima.org
- Гайна (аграгарадок) на сайце Глобус Беларусі (руск.)