Гай Апулей Дыёкл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гай Апулей Дыёкл
Асабістая інфармацыя
Пол:

мужчынскі

Грамадзянства:

Vexilloid of the Roman Empire.svg Рымская імперыя

Спецыялізацыя:

гонкі калясніц

Дата нараджэння:

104({{padleft:104|4|0}})

Месца нараджэння:

Лузітанія , Рымская імперыя

Дата смерці:

пасля 146 года

Месца смерці:

Палестрына, Італія, Рымская імперыя

Гай Апулей Дыёкл (лац.: Gaius Appuleius Diocles, 104—пасля 146) — старажытнарымскі каляснічы. Лічыцца самым высокааплатным спартсменам у гісторыі.

Нарадзіўся ў 104 годзе ў рымскай правінцыі Лузітанія. Прыехаўшы ў Рым, ён з 18 гадоў пачаў выступаць у гонках калясніц на найбуйнейшым стадыёне-іпадроме «Вялікі цырк». Спачатку Гай Апулей Дыёкл абараняў колеры «Белай каманды». Праз шэсць гадоў, ва ўзросце 24-х гадоў, ён стаў выступаць за «Зялёную каманду». У 27 гадоў Гай Апулей Дыёкл перайшоў у «Чырвоную каманду», у якой выступаў да самага канца сваёй кар'еры. Апошнюю гонку правёў ва ўзросце 42-х гадоў; кар'ера Гая Апулея Дыёкла незвычайна доўгая, з прычыны таго, што гонкі на калясніцах былі небяспечным відам спорту, часта ў выніку падзення з калясніц спартсмены гінулі альбо станавіліся інвалідамі.

Гай Апулей Дыёкл прыняў удзел у 4257 гонках, атрымаўшы 1462 перамогі. За сваю кар'еру ён зарабіў 35 863 120 сестэрцыяў (гэта сума была выбіта на помніку Гаю Апулею Дыёклу, узведзеным заўзятарамі), што, паводле ацэнак вучоных, прыблізна эквівалентна сучасным 15 мільярдам долараў ЗША.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.