Гай Валерый Катул
| Гай Валерый Катул | |
| Gaius Valerius Catullus | |
Сучасны бюст Катула на Сірміёне |
|
| Дата нараджэння: |
каля 87 да н.э. |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
каля 54 да н.э. |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства (падданства): | |
| Род дзейнасці: | |
| Жанр: |
паэзія |
| Мова твораў: | |
Гай Валерый Катул (лац.: Gaius Valerius Catullus) (каля 84 да н.э.–каля 54 да н.э.) — значны старажытнарымскі паэт перыяду позняй рэспублікі, прадстаўнік рымскіх неатэрыкаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са знатнай веронскай сям'і. З разных нагодаў узгадваецца сямейная віла на мысе Сірміён каля Вероны і яшчэ адна, бліжэй да Рыму. Перабольшаныя скаргі на беднасць, якія сустракаюцца ў асобных вершах Катула, былі, праўдападобна, жартаўлівымі.
Маладыя гады паэт праводзіў, гледзячы па ўсім, у асноўным у Рыме, дзе завёў сяброўства з паэтамі Цынам і Кальвам, гісторыкам Карнэліям Нэпатам і інш. Некаторы час актыўна нападаў у непрыстойных вершах на Цэзара, але пазней прасіў у яго прабачэння і, як апавядае Светоній, быў у той жа дзень запрошаны Цэзарам у госці. Паводле таго ж Светонія, Цэзар быў у прыяцельскіх стасунках з Катулавым бацькам, што ў пэўнай ступені вытлумачае прыхільныя адносіны слыннага вайскавода да маладога паэта.
Хутчэй за ўсё, менавіта ў Рыме здарылася самая вядомая з Катулавых закаханасцяў. Каханка, якая выступае ў вершах пад іменем Лесбія, звалася насамрэч Клодыяй, аб чым нам вядома з пісанняў Апулея. Звычайна лічыцца, што гэта была Клодыя Пульхра, жонка Квінта Цэцылія Метэла Цэлера.
У 57-56 гг. да н.э. Катул быў у Віфініі, суправаджаючы Гая Мемія.
Гады нараджэння і смерці Катула вядомыя недакладна. Геранім у сваёй «Хроніцы» (Chronicon) паведамляе, што Катул нарадзіўся ў 87 г. да н.э. і памёр на трыццатым годзе жыцця. Асобныя вершы Катула, аднак, згадваюць падзеі 55-54 гг. да н.э. Найчасцей лічыцца, што Геранім памыліўся ў даце нараджэння, і 84 г. да н.э. ёсць больш слушным варыянтам.
Вершы[правіць | правіць зыходнік]
Да нас дайшла г.зв. «Кніга Катула Веронскага», збор з болей чым сотні вершаў Катула (межы паміж вершамі ў рукапісах у некаторых выпадках спрэчныя). Збор адкрываецца вершам-прысвячэннем да Карнэлія Нэпата (магчыма, перанесеным з меншага зборніка) і ўключае творы рознага зместу і даўжыні, ад кароткіх, у некалькі радкоў, дасціпных і абразлівых нападаў на сучаснікаў да невялікіх міфалагічных паэм. Для твораў усіх тэм характэрнае выкарыстанне выкшталцоных вершаваных памераў: апроч элегічнага двуверша Катул ужывае фалекаў гендэкасілаб, малую сапфічную страфу, халіямб, галіямб і інш. Значны ўплыў аказалі на Катула Калімах і Сапфо, і асобныя вершы з'яўляюцца вольнымі перакладамі з гэтых паэтаў. Уплыў Катула, у сваю чаргу, вельмі значны ў пазнейшай рымскай паэзіі; яўным чынам яго прызнае, у прыватнасці, Марцыял.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гай Валерый Катул- Біяграфія і вершы Катула на сайце часопіса «ПрайдзіСвет»
- Лацінскія тэксты
- William Harris. CATULLI CARMINA. Text with comments
|