Гай Пікарда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гай дэ Пікарда)
Гай Пікарда
англ.: Guy Picarda
Дата нараджэння 20 ліпеня 1931(1931-07-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 2007(2007-04-20) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці адвакат, юрыст, музыказнавец
Навуковая сфера Q113958160?[1], міжнароднае права[1] і музыказнаўства[1]
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Гай Піка́рда (англ.: Guy Picarda; 20 ліпеня 1931, Лондан — 20 красавіка 2007) — брытанскі даследчык беларускай культуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і брэтонца і брытанкі ірландскага паходжання. Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1955), універсітэт у Сарбоне (1959). Атрымаў юрыдычную адукацыю і цягам дваццаці гадоў працаваў адвакатам у французскай амбасадзе ў Лондане.

У канцы 1950-х г. адправіўся з экспедыцыяй на Падляшша, дзе збіраў старажытныя беларускія царкоўныя спевы. Вывучае творчасць беларускіх кампазітараў М. Равенскага, М. Куліковіча (Шчаглова), жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны, распрацоўвае гісторыю перакладаў Бібліі на беларускую мову, праблематыку гісторыі ВКЛ. Займаецца пошукам старажытных беларускіх царкоўных спеваў і іх выданнем. У 1959 адшукаў у Кіеве Супрасльскі і Жыровіцкі ірмалоі — рукапісныя музычныя зборнікі XVI ст. рэлігійнага зместу. У 1961—70 выкладаў музыку і спевы ў беларускай школе імя Кірылы Тураўскага ў Лондане. Выдаў «Беларускі царкоўны спеўнік. Св. Літургія» (кн. 1—2, 1979—91), «Беларускі духоўны спеўнік» (Вільня, Лондан, 1989), склаў даведнік пра Беларускую бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лондане (1971), анталогію беларускіх шматгалосых песнапенняў «Залатая Беларусь» (1998). Знайшоў і апублікаваў звесткі пра беларуска-брытанскія кантакты даўнейшых часоў: пра Яна Літвіна, Аляксандра Рыпінскага, Алену Іваноўскую і «Кембрыджскую хеўру», брытанскія кантакты Рады БНР і інш. Дапамагаў у арганізацыі на працягу 30 гадоў лекцый па беларусазнаўстве, выданні «The Journal of Byelorussian Studies». Ад 1997 да 2007 г. амаль у адзіночку рабіў англамоўны часопіс «Byelorussian Chronicle».

Член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (Мінск), кіруючай рады Беларускай бібліятэкі і музея імя Ф. Скарыны, сакратар Англа-беларускага таварыства (Лондан).

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2000), дыпломам UNESCO (2006).

Паводле апошняй просьбы даследчыка, яго парэшткі пахаваныя ў крыпце Чырвонага касцёла ў Мінску. Архіў Гая Пікарды захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • The Francis Skaryna Byelorusian Library and Museum. London, 1971.
  • Алегарычная геральдыка Францішка Скарыны // Спадчына. 1992. № 6; 1993. № 1; 1993. № 2.
  • Старонкі гісторыі беларускай царкоўнай музыкі // Беларусіка=Albaruthenica. Мн., 1992. Кн. 2.
  • Францыск Скарына і кабала // Крыніца. 1995. № 9.
  • Diplomatic Missions of The Belarusian National Republic in London (1919—1922) // Belarusian Chronicle. № 15. 2001. P. 9—14.
  • St Cyril’s House, Finchley // Belarusian Chronicle. № 18. 2001. P.24 —32.
  • Раньняя англа-беларуская вясна (1915) Гуя Онслаў, Галена Іваноўская і Кембрыдзкая «хеўра» // Беларус. № 511. 2005.

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.18). ISBN 978-985-6887-63-8
  • Дынглі Дж. Гай дэ Пікарда // Беларус. № 533. 2007.
  • Языковіч Л. Пікарда // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).