Галавацкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Галавацкі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Клецкі раён
Уключаў 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Галавачы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 24 жніўня 1960

Галава́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Галавачы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Зубкаўскага (10 населеных пунктаў: Бяднішкі, Галавачы, Гурнаўшчына, Каранеўшчына, Лецяшын, Матушы, Сакаляцічы, Цыцкавічы, Цаперка і Чарапы) і Бабаевіцкага (2 населеныя пункты: пасёлкі Цапра і Цаперка) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.