Развіты полавы дымарфізм. Самкі грушападобныя (даўжыня 0,5—2, шырыня 0,4—0,7 мм), малочна-белыя. Самцы чэрвепадобныя (даўжыня 30—40 мм, шырыня 1—1,3 мм), празрыстыя. Самкі, якія жывуць у гале, адкладваюць да 1000 яец у слізісты мяшок. 3 яец развіваюцца лічынкі і заражаюць карані суседніх раслін або ўтвараюць галы побач з мацярынскімі. Так узнікаюць буйныя (да 2—3 см) складаныя галы. У каранях лічынкі праходзяць 4 стадыі развіцця і ператвараюцца ў дарослых. Цыкл развіцця 25—45 сутак. За сезон галавыя нематоды даюць да 7 пакаленняў. Захоўваюцца ў глебе ў выглядзе лічынак 2-га ўзросту і яец. Пашыраюцца з глебай, якая прыліпла да сельскагаспадарчага інвентару, з клубнямі і каранямі заражаных раслін, з расталымі водамі і інш.
Меры барацьбы: супрацьнематодныя хімічныя сродкі, часовае выключэнне з севазвароту культур, якія пашкоджваюцца нематодамі.
Зноскі
↑Казаченко И. П., Мухина Т. И. Корневые галловые нематоды рода Meloidogyne Goeldi (Tylenchida Meloidogonydae) мировой фауны. — Владивосток: Дальнаука, 2013. — 306 с.