Галавінцы
Вёска
Галавінцы
| ||||||||||||||||||||||
Галаві́нцы[1] (трансліт.: Halavincy, руск.: Головинцы) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. У 5 км на усход ад г. Гомеля, і ў 13 км ад г. Добруш. Уваходзіць у склад Улукаўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]На рацэ Іпуць (прыток Сожа). Планіроўка складаецца з дугападобнай вуліцы, паўднёвая частка якой мае амаль мерыдыянальную, а паўночная — шыротную арыентацыю. На поўдні і поўначы яе перасякаюць кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, пераважна сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1926—1927 гадах цэнтр Галавінскага сельсавета.
У 1962 годзе да вёскі далучана вёска Новы Двор.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]На аўтадарозе Добруш-Гомель. Праз вёску праходзяць маршруты гарадскіх аўтобусаў (Гомель) № 4, 30, 31.
На поўдні вёскаі - чыгунка з Гомеля ў Добруш. За 2,5 км ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Ларышчава, у 1,3 км ад усходняй мяжы - станцыя Бярозкі.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]На паўночным усходзе вёскі працякае рака Іпуць (прыток Сожа). На ўсходзе меліярацыйныя каналы.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Фёдаравіч Гуцаў (нар. 1967) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галавінцы
