Галакучнік
Галакучнік | |||||||||||||||
![]() Галакучнік Лінея (Gymnocarpium dryopteris). Батанічная ілюстрацыя з кнігі Томаса Мура The ferns of Great Britain and Ireland, 1857 | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Gymnocarpium Newman | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||
|
Галакучнік[1] (Gymnocárpium) — род папараці сямейства Качадыжнікавыя (Cystopteridaceae) парадку Polypodiales. З дзевяці відаў тры растуць таксама і ў Еўропе.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Лацінская навуковая назва роду Gymnocárpium паходзіць ад грэч. γυμνάς, што значыць «голы», «аголены», і грэч. καρπος — «плод», што паказвае на адсутнасць пакрывальца ў сорусаў.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Галакучнікі — шматгадовыя расліны з доўгім, тонкім, паўзучай карэнішчам.
Фертыльныя і стэрыльныя ваі амаль аднолькавыя. Яны двойчыпёрыстыя, па меншай меры, ля аснавання, сегменты іх пёрыстараздзельныя. Ніжнія лісточкі больш, чым верхнія. Пёры па абрысе трохкутныя, шырыня пры аснаванні прыкладна роўная даўжыні.
Сорусы аддаленыя ад краю, маленькія, круглявыя, без індузіяў. Пакрывальцы адсутнічаюць.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Віды
[правіць | правіць зыходнік]Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016), род уключае 9 відаў[2]:
- Gymnocarpium appalachianum — Паўночная Амерыка
- Gymnocarpium × brittonianum — Паўночная Амерыка
- Gymnocarpium disjunctum — Паўночная Амерыка, Камчатка, Сахалін
- Gymnocarpium dryopteris — Галакучнік Лінея — цыркумпалярны від
- Gymnocarpium heterosporum — Пенсільванія (ЗША)
- Gymnocarpium jessoense — цыркумпалярны від
- Gymnocarpium oyamense
- Gymnocarpium remotepinnatum
- Gymnocarpium robertianum — Галакучнік Роберта — цыркумпалярны від
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 61. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Gymnocarpium (англ.). The Plant List. Version 1.1. (2 лютага 2013). Праверана 30 ліпеня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зубовіч Г. І. Галакучнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 539. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Siegmund Seybold (Hrsg.): Schmeil-Fitschen interaktiv. (CD-Rom), Quelle & Meyer, Wiebelsheim 2001/2002, ISBN 3-494-01327-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Голокучник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Галакучнік: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL) (англ.) Праверана 20 сакавіка 2009 г.
- Галакучнік: інфармацыя на сайце GRIN (англ.) Праверана 20 сакавіка 2009 г.