Галандская Бразілія
| калонія | |||||
| Галандская Бразілія | |||||
|---|---|---|---|---|---|
|
|||||
|
|
|||||
| Сталіца | Маўрыцстад | ||||
| Мова(ы) | Нідэрландская мова | ||||
| Афіцыйная мова | партугальская мова | ||||
| Форма кіравання | калонія | ||||
Галандская Бразілія, таксама вядомая як адна з Новых Галандый, — землі ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Бразіліі, якія на працягу другой трэці XVII стагоддзя знаходзіліся пад кіраваннем Галандскай Вест-Індскай кампаніі.
Галандцы скарысталіся акупацыяй Партугаліі іспанцамі і развалам Партугальскай каланіяльнай імперыі для таго, каб, пачынаючы з 1624 года, планамерна акупаваць паўночны ўсход Партугальскай Бразіліі. Сталіцай галандскіх уладанняў у Бразіліі стаў горад Маўрыцстад (цяпер — Рэсіфі). Менавіта там знаходзілася штаб-кватэра Галандскай Вест-Індскай кампаніі.
Пасля аднаўлення партугальскай дзяржаўнасці (1640) партугальцы прыняліся адваёўваць згубленыя ўладанні ў Бразіліі. На руку ім сыграла і першая англа-галандская вайна, якая адцягвала ўвагу галандцаў.
26 студзеня 1654 года галандцы былі канчаткова выдушаны з тэрыторыі Бразіліі, аднак афіцыйна гэта было прызнана Злучанымі правінцыямі толькі ў Гаагскім дагаворы 1661 года.