Галандская вайна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Галандская вайна
Maastricht-1673.jpgФранцузская армія трымае аблогу Маастрыхта
Дата 16721678
Месца Еўропа
Вынік Німвегенскія мірныя дагаворы 1678—1679, Вэстмінстэрскі мір паміж Галандыяй і Англіяй
Праціўнікі
Prinsenvlag.svg Галандская рэспубліка
Сцяг Свяшчэннай Рымскай Імперыі Свяшчэнная Рымская імперыя
Flag of Cross of Burgundy.svg Іспанская імперыя
Brandenburg Flag 1657-1701 (new).svg Брандэнбург-Прусія
Сцяг Даніі Данія-Нарвегія
Flag of Lorraine.svg Латарынгія
Германскія князі
Pavillon royal de France.svg Каралеўства Францыя
Сцяг Англіі Каралеўства Англія
Flag of the Prince-Bishopric of Münster.svg Мюнстэрскае біскупства
Black St George's Cross.svg Кёльнскае архібіскупства
Сцяг Швецыі Швецыя
Шатландыя Каралеўства Шатландыя
Saint Patrick's Saltire.svg Каралеўства Ірландыя
Сцяг Савоі Савойскае герцагства
Early Swiss cross.svg Швейцарыя
Камандуючыя
Prinsenvlag.svg Вільгельм III Аранскі
Prinsenvlag.svg Міхаіл Руйтэр
Сцяг Свяшчэннай Рымскай Імперыі Леапольд I Габсбург
Сцяг Свяшчэннай Рымскай Імперыі Монтэкуколі
Brandenburg Flag 1657-1701 (new).svg Фрыдрых-Вільгельм I
Pavillon royal de France.svg Людовік XIV
Pavillon royal de France.svg Д'Артаньян
Pavillon royal de France.svg Анры Цюрэн
Pavillon royal de France.svg Жан д’ Эстрэ
Pavillon royal de France.svg Філіп I Арлеанскі
Pavillon royal de France.svg Людовік Кандэ
Pavillon royal de France.svg Франсуа Люксембург
Сцяг Англіі Карл II
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Гл. таксама Галандская вайна 1672—1678 гадоў — ваенны канфлікт, удзельнікамі якога былі з аднаго боку Францыя, Англія, Швецыя, Кёльн, і Мюнстэр, а з іншага — Галандыя, Іспанія, Габсбургская манархія і Брандэнбург.

Перадумовы да пачатку вайны[правіць | правіць зыходнік]

Ваенны канфлікт Францыі і Галандыі — адзін з галоўных пераломных момантаў у гісторыі кіравання Людовіка XIV. Вайна парушыла сілавую і дыпламатычную раўнавагу Еўропы, пры гэтым не дазволіла скончыць эканамічную і сацыяльную мадэрнізацыю французскай дзяржавы, прадпрынятую дзяржаўным міністрам Кальберам.

Прычынамі франка-галандскай вайны сталі адрозненні дзвюх культур, пратэстанцкай і рэспубліканскай канфедэрацыі з аднаго боку, і каталіцкай манархіі, якая мела на сабе адбітак Контррэфармацыі, з іншага. А таксама эканамічнае суперніцтва дзвюх краін, якім таксама быў абумоўлены эканамічны рост Англіі. Не апошнюю ролю адыгрывала асабістае жаданне караля Людовіка XIV разграміць Галандыю, адкуль зыходзілі пасквілі і памфлеты на яго. Да таго ж ён не мог прабачыць Галандыі тую ролю, якую апошняя адыграла ў час Дэвалюцыйнай вайны.

Перад пачаткам вайны Людовік і яго міністры правялі доўгую і старанную падрыхтоўку: эканамічную, ваенную і галоўнае — дыпламатычную падрыхтоўку. Мэтай караля было жаданне пазбавіць Галандыю магчымай ваеннай падтрымкі з боку трэціх бакоў. Галоўнай мэтай стала разбурэнне Траістага альянсу Англіі, Швецыі і Галандыі — што паспяхова было выканана і заключаны адпаведныя дагаворы (франка-шведскі дагавор ад 1672 года, тайны саюз з Англіяй ад 1670 года, за які Людовік заплаціў Карлу II 2 млн ліўраў, таксама былі заключаны саюзы з Кёльнам, Мюнстэрам і Свяшчэннай Рымскай Імперыяй, з якой быў падпісаны дагавор аб нейтралітэце)[1].

На 1672 год у караля было 117 тысяч пяхоты і 25 тысяч кавалерыі, 70 англійскіх і 30 французскіх караблёў. Плюс да гэтага англійскія палкі, 20 тысяч швейцарцаў, 5 савойскіх палкоў, 20 тысяч з Кёльна і Мюнстэра.

Гэтай арміі супрацьстаяла кааліцыя Вільгельма Аранскага, які з 1672 года стаў кіраўніком Галандыі. У кааліцыю, апроч Галандыі, увайшлі: Іспанія, Данія, Свяшчэнная Рымская Імперыя, Латарынгія, германскія князі.

Ваенныя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 1672 года Францыя і Англія абвясцілі Нідэрландам вайну. Нідэрланды адказалі на гэта заключэннем саюза з Іспаніяй і Брандэнбургам. У першыя два гады вайна вялася на тэрыторыі Нідэрландаў. Пасля забойства Яна дэ Віта пажыццёвым кіраўніком быў абвешчаны Вільгельм III Аранскі, які арганізаваў абарону краіны. Ён здолеў прадухіліць прасоўванне французаў і поўнае паражэнне галандцаў, разбурыўшы дамбы і затапіўшы ўсю краіну. Пасля гэтага вайна распаўсюдзілася амаль на ўсю Еўропу.

Пачатак канфлікту[правіць | правіць зыходнік]

Усё разумелі, што над Еўропай навісла навальніца, якая павінна была грымнуць. І Людовік, і Вільгельм шукалі наймалейшай нагоды. Галандыю ахоплівае сапраўдная паніка, калі французскія арміі захапілі Латарынгію ў 1670 годзе, паставіўшы па-за законам герцага Латарынгскага. Вільгельм спрабуе прыцягнуць на свой бок Аўстрыю, але дарэмна. Імператар Леапольд заняты адбіццём новага турэцкага наступу, які падтрымлівае Францыя. Праўда, Вільгельму ўдалося дамагчыся падтрымкі некаторых германскіх князёў і ўсёй Імперыі ў цэлым, якая на рэйхстагу ў Рэгенсбургу абвясціла Францыі вайну.

22 сакавіка 1672 года Англія нападае на галандскі марскі караван. Ужо ў маі Людовік XIV фарсіруе Рэйн. На працягу чатырох дзён французскай арміі пад камандваннем Цюрэна здаюцца брандэнбургскія гарады герцагства Клеўскага, якія абаранялі подступы да Злучаных Правінцый. Капітулююць Эмерых, Везель, Райнберг. У той жа час англа-французскі флот 7 чэрвеня пад камандаваннем адмірала графа д`Эстрэ і герцага Ёркскага ўступае ў бітву з эскадрай адмірала Руйтэра.

У бітву ўступае і каралеўская прапаганда: жывапісцы і паэты ўзносяць ваенныя перамогі караля. У Версалі ствараецца салон Войны (фр.), дзе на барэльефе Людовік XIV намаляваны магутным веліканам, які пераступае цераз Рэйн.

Людовік XIV, якім рухае ганарыстасць, не жадае прыслухоўвацца да саветаў «Вялікага» Кандэ, які прапануе неадкладна наступаць на безабаронны Амстэрдам, кароль вырашае браць гарады адзін за адным, нібы смакуючы сваю перавагу. Прамаруджанне апынулася фатальным: галандцы, скарыстаўшыся затрымкай французаў, адкрываюць Мёйдэнскія шлюзы. Паводка залівае вобласці, размешчаныя ў нізіне, — і велічнае прасоўванне каралеўскіх войскаў спынена: не праходзіць і трох дзён, як Амстэрдам ператвараецца ў востраў сярод мора. Але гэта паводка выратавала Галандыю ад знішчэння.

Апынуўшыся на грані нацыянальнай катастрофы, галандцы просяць міру. У красавіку 1675 года ў Версаль прыбываюць галандскія прадстаўнікі. Перамовы з імі вёў ваенны міністр Лувуа. Ён патрабаваў: Маастрыхт, Брабант, Фландрыю, аднаўленні саюза і гандлёвай перавагі Францыі, ад Іспаніі — прызнання ўсіх французскіх заваяванняў у Паўднёвай Галандыі, і заключэнне сепаратнага міру з Галандыяй. Нават для галандцаў, якія стаялі на грані, гэта было занадта.

Працяг баявых дзеянняў[правіць | правіць зыходнік]

У 1675 годзе верны саюзнік Францыі Швецыя пацярпеў разгромнае паражэнне ад прусакоў пры Фербеліне — ваеннаму прэстыжу Швецыі нанесены магутны ўдар, яе армія разгромлена. Кіраўнік Брандэнбурга і Прусіі Фрыдрых-Вільгельм I захоплівае Памеранію, дацкія войскі ўваходзяць у Швецыю з поўдня, шведскі флот разгромлены. На дапамогу Швецыі прыйшоў Людовік XIV. Ён дамогся ад Даніі і Брандэнбурга прымальных для шведаў умоў і стаў пасроднікам у мірных перамовах. Шмат у чым Францыя перамагала, выкарыстоўваючы супярэчнасці ў антыфранцузскай кааліцыі. Так была ліквідавана пагроза з боку Брандэнбурга і Даніі, перакуплены некаторыя князі Германіі. Але галоўнае: ад вайны быў адцягнуты Леапольд I Габсбург.

Людовіку ўдалося нацкаваць на аўстрыйцаў у чарговы раз туркаў і венгерскіх паўстанцаў. Працягваючы адкрываць шлюзы ў сваіх плацінах, галандцы аказваюць бязлітаснае супраціўленне. У канцы ліпеня кароль, расчараваны такім бясслаўным канцом эпапеі, вяртаецца ў Францыю, пакінуўшы «на месцы патопу» маршала Люксембурга і 20 тыс. салдат. У гэты ж час рэзка актывізуецца Вільгельм Аранскі, якому ўдаецца сабраць армію і пачаць актыўныя дзеянні. Узімку войскі герцага Люксембургскага пакідаюць Утрэхт і па замёрзлых каналах ідуць да Гаагі. Вільгельм з новай сілай распальвае антыфранцузскую прапаганду, якая прыносіць плады: Францыя, якая дагэтуль лічылася заступніцай малых народаў, набыла рысы бязлітаснага агрэсара, а Людовік XIV ператварыўся людаеда, які прагне крыві.

Маршал Цюрэн з поспехам адкінуў войскі імперцаў і Брандэнбурга за Рэйн, а Людовік XIV, які стаў увесну 1673 года на чале галоўнай арміі, умела выкарыстоўвае эфект нечаканасці і пачынае аблогу Маастрыхта, і, нягледзячы на зацятую абарону, пасля дванаццацідзённай аблогі горад капітуліруе. Трымаючы аблогу Маастрыхта, Вабан выкарыстоўвае новую сістэму паралельных траншэй. Праўда, гэта падзея азмрочана паражэннямі на моры: французам і англічанам не ўдалося высадзіцца ў тыл галандцам. Няўдачы і грамадская думка, якая заняла бок Галандыі, вымушае Карла II выйсці з вайны. У наступным годзе Цюрэн захоплівае Франш-Кантэ. 11 жніўня, пад Сенефам, маршал Кандэ з 45 тысячамі салдат разбівае[крыніца не пазначана 2550 дзён] аўстра-галандска-іспанскую армію ў 80 тыс. салдат пад камандаваннем Вільгельма Аранскага.

На германскім фронце Цюрэн б'ецца з войскамі таленавітага военачальніка Монтэкуколі. І нягледзячы на колькасную перавагу імперская армія церпіць паражэнне пры Зінцгайме і Філіпсбургу. Каб утрымацца ў Пфальцы, Цюрэн загадвае разрабаваць і спаліць трыццаць гарадоў і вёсак. Гэта быў першы разгром Пфальца. З 30 лістапада 1675 года армія Цюрэна пачынае Эльзаскую кампанію, якая стала адной з самых бліскучых перамог маршала. Цюрэн граміць імперцаў, а ўслед за імі 16 студзеня войска курфюрста Брандэнбурга пры Цюркгайме. Праз некалькі месяцаў у Засбаху, на правым беразе Рэйна, Цюрэн загіуў, забіты гарматным ядром.

«Мы страцілі айца айчыны!» — усклікнуў Людовік XIV. Смерць Цюрэна вымусіла караля адмовіцца ад аблогавай вайны ў Фландрыі і перайсці да манеўранай. У 1675 годзе ўдалося ўзяць Валансьен і Касель, пры ўзяцці якіх асаблівую адвагу выявіў брат караля герцаг Арлеанскі (Філіп I Арлеанскі). Вайна зацягнулася і парушыла бюджэтную раўнавагу краіны, тым больш у Францыі пачынаюцца народныя хваляванні.

Заканчэнне вайны[правіць | правіць зыходнік]

У 1678 годзе быў падпісаны Німвегенскі мір, які складаўся са шматлікіх мірных дагавораў ваюючых бакоў паміж сабой[1]. Францыя выходзіла з вайны пераможцам і змагла захаваць за сабой большасць заваяваных зямель, аднак павінна была вярнуць поўнач Іспанскіх Нідэрландаў. Нідэрланды абяцалі за гэта нейтралітэт сваёй краіны ў будучыні. Ад Іспаніі Францыя атрымала Франш-Кантэ, абмяняла фламандскія гарады і авалодала Фрайбургам, якія належалі да гэтага Аўстрыі. Брандэнбург, які заставаўся спачатку ўбаку ад гэтага невыгоднага для яго мірнага дагавора, быў годам пазней вымушаны падпісаць Сен-Жэрменскі мір.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Голландские войны // Военная энциклопедия / под ред. В. Ф. Новицкого(руск.) бел. [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина(руск.) бел., 1911—1915.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блюш Франсуа. Людовик XIV. М. «Ладомир»: 1998
  • Осмунд Эйри. Реставрация Стюартов и Людовик XIV. М. 2005
  • Птифис Жан-Кристиан. Людовик XIV. Слава и испытания. СПб.: 2008.
  • Руссе Камиль. История Лувуа и военной политики. В 2х томах. М.: 1999
  • Шоню Пьер. Цивилизация классической Европы. Екатеринбург.: У-Фактория, 2005
  • Борисов Ю. В. Дипломатия Людовика XIV. М. 2002
  • Савин А. Н. Век Людовика XIV. М, 1980

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Галандская вайна