Каралеўства Галандыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Галандыя (каралеўства))
пратэктарат Францыі
Каралеўства Галандыя
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Каралеўства Галандыя і змена яго тэрыторыі
Каралеўства Галандыя і змена яго тэрыторыі
< 
 >
1806 — 1810

Сталіца
Мова(ы) Галандская мова
Афіцыйная мова нідэрландская
Грашовая адзінка Нідэрландскі гульдэн[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўства Галандыя (нідэрл.: Koningrijk Holland, фр.: Royaume de Hollande) — дзяржава, створаная Першай французскай імперыяй на тэрыторыі былой рэспублікі Злучаных правінцый з 1806 па 1810 год.

У чэрвені 1806 года Каралеўства Галандыя прыйшло на змену Батаўскай рэспубліцы. Гэта пераўтварэнне працягвала распачатую з узнікненнем Імперыі тэндэнцыю пераходу ад марыянеткавых рэспублік, якія арыентуюцца на французскую Дырэкторыю, да манархій, што кіруюцца сваякамі Напалеона I або ім самім праз віцэ-каралёў. На прастол Галандыі Напалеон пасадзіў свайго малодшага брата — Людовіка Банапарта.

Па тэрыторыі Галандыя адпавядала сучасным Нідэрландам, але без Лімбурга і некаторых раёнаў Зеландыі, якія ўваходзілі ў склад Францыі. У 1807 годзе да Галандыі былі дададзены адрынутыя ад Прусіі Усходняя Фрызія і Йевер, а пасля брытанскага ўварвання ў 1809 годзе тэрыторыі на поўдзень ад Рэйна (уключаючы Брабант) былі анексаваны Францыяй.

У 1810 годзе Напалеон, незадаволены братам, які праводзіў уласную палітыку і імкнуўся адстойваць інтарэсы галандцаў, скасаваў нідэрландскую дзяржаўнасць і абвясціў пра анексію ўсёй Галандыі Францыяй. Падчас узніклага крызісу Людовік Банапарт адрокся ад прастола, і галандскім каралём фармальна некалькі дзён быў яго малалетні сын, Людовік II (1804—1831).