Перайсці да зместу

Галасаванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тайнае галасаванне — другі тур мясцовых выбараў у Познані ў 2006 годзе.

Галасава́нне — падача голасу за каго-небудзь або што-небудзь. Гэта адна з найбольш пашыраных працэдур для высвятлення меркаванняў, настрояў і спадзяванняў людзей па важных праблемах палітычнага жыцця і ўладнай практыкі[1].

Галасаванне ўзняццем рук на зборы студэнтаў у Грэцыі.

Адрозніваюць некалькі відаў галасавання. Яно бывае адкрытае і закрытае (тайнае). Таксама існуе пайменнае галасаванне, пры якім афіцыйна рэгіструецца, як прагаласаваў пэўны член парламента ці іншага органа[1].

Галасаваннем вырашаецца лёс дэмакратычна выбіраемых кіраўнікоў дзяржаў і мясцовых органаў улады, членаў парламента, дэпутатаў і іншых асоб, якія выбіраюцца на дзяржаўныя пасады насельніцтвам. Таксама праз гэтую працэдуру могуць прызначацца кіраўнікі і супрацоўнікі тых або іншых органаў і ўстаноў[1].

Для вырашэння ключавых пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця можа праводзіцца народнае галасаванне — рэферэндум[1].