Галаты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Паміраючы гал» — копія эліністычнай скульптуры галата

Галаты (грэч.: Γαλάται, лац.: Galatae) — саюз кельцкіх плямёнаў, якія ўварваліся ў Грэцыю і Малую Азію ў 279277 гадах да н.э.

Неўзабаве пасля ўварвання галаты былі разгромлены спачатку грэчаскай арміяй Каліпа пры Фермапілах у 279 да н.э., а затым — Антыёхам I у 276 да н.э. Аднак, нягледзячы на гэтыя паражэнні, працягвалі спусташаць заходнюю частку Малой Азіі на працягу наступных 46 гадоў, пакуль не былі адціснуты войскамі пергамскага цара Атала I у вобласць, размешчаную ў цэнтральнай часткі Малой Азіі на поўнач ад Фрыгіі, паміж сярэднім цячэннем рэк Сангарыуса (сучасная Сакар'я) і Галіса; гэта вобласць атрымала назву Галатыя.

Паводле паведамлення Страбона галаты першапачаткова падзяляліся на тры плямёны: талістабогіі, тэктасагі, трокмы, кожнае з якіх, у сваю чаргу, падзялялася яшчэ на чатыры плямёны, дванаццаць правадыроў гэтых плямёнаў у грэчаскіх крыніцах называюцца тэтрархамі (грэч.: τετραρχίαι), кожнаму тэтрарху былі падпарадкаваны суддзя племя-тэтрархіі і военачальнік. Усе дванаццаць тэтрархій мелі агульны савет з 300 чалавек. У I стагоддзі н.э. улада над галатамі перайшла Дэятара, які, быўшы тэтрархам аднаго з плямёнаў талістабогіеў, ваяваў на боку Рыма ў трэцяй Мітрыдатавай вайне, атрымаў ад рымлян зямлі ўсёй Галатыі.

Да I стагоддзі н.э. вобласць талістабогіеў межавала з Віфініяй і Фрыгіяй Эпіктэт, трокмаў — з Понтам і Кападокіяй, тэксатагаў — з Вялікай Фрыгіяй па суседстве з Песінунтам.

Страбон згадвае, што ўсе тры плямёны галатаў мелі агульную мову, сама галацкая мова засведчана толькі асабістымі імёнамі і тапонімамі ў грэчаскай і лацінскай перадачы; меркавана была блізкай да гальскай. Захоўвалася да V ст.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]