Галацічаск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Галаці́часк (Голотическ) — сярэдневяковы горад, верагодна, Полацкай зямлі.

Упершыню ўзгадваецца ў Аповесці мінулых гадоў пад 1071 годам у кантэксце вайны Усяслава Брачыславіча з Яраславічамі: «Победи Ярополк Всеслава у Голотичьска».

Галацічаск таксама названы сярод літоўскіх гарадоў у «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх», які звычайна датуюць канцом XIV — пачаткам XV ст. Пры гэтым прынамсі некаторыя звесткі гэтага спіса не незалежныя, а перанесеныя з ранейшых летапісаў.[1]

Назва верагодна паходзіць ад гідроніма. Месцазнаходжанне Галацічаска дагэтуль не ўстаноўлена. Даследчыкі традыцыйна звязваюць горад з тэрыторыяй Полацкай зямлі. Паколькі Яраполк у той час быў князем мінскім, а Усяслаў ішоў супраць яго, найбольш слушна шукаць Галацічаск недзе каля Мінска — прапануюць сённяшні Голацк. Але спробы атаясаміць Галацічаск з Голацкам ці некаторымі іншымі сучаснымі геаграфічнымі аб'ектамі Беларусі не знайшлі археалагічнага пацвярджэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галацічаск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. С. 455.
  • Повесть временных лет. Ч. 1. М.; Л., 1950.
  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля в ІХ—XIII в.: (Очерки истории Северной Белоруссии). М., 1966.
  • Штыхов Г. В. Города Полоцкой земли (ІХ—XIII вв.). Мн., 1978.
  1. Кучкин В. А., Датировка списка "А се имена градом всѣм рускым далним и ближним" // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. - 2015. - № 3, Ч. 2 (сентябрь). - С. 70-72. - Библиогр.: с. 72 . - ISSN 2071-9574