Галоўнакамандуючы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Галаўкам)

Галоўнакамандуючы — вышэйшая ваенная пасада на якім-небудзь тэатры ваенных дзеянняў або стратэгічным напрамку (рэгіёне), а таксама ў асобных відах Узброеных сіл многіх краін.

У мінулым галоўнакамандуючыя прызначаліся для кіраўніцтва ўсёй дзеючай арміяй. Падчас Першай сусветнай вайны былі галоўнакамандуючыя французскай і англійскай арміямі, галоўнакамандуючы Усходнім фронтам ў Германіі, галоўнакамандуючыя Паўночным, Заходнім, Паўночна-Заходнім, Паўднёва-Заходнім і Каўказскага фронту ў Расіі. У гэты перыяд галоўнакамандуючыя ў рускай і нямецкай войсках падпарадкоўваліся вярхоўнаму галоўнакамандуючаму, а ў англійскай і французскай войсках — сваім урадам праз генштабы і, акрамя таго, аб'яднанаму саюзнаму камандаванню.

Перад Другой сусветнай вайной ва ўзброеных сілах шэрагу краін для кіраўніцтва сухапутнымі войскамі, ваенна-паветранымі і ваенна-марскімі сіламі прызначаліся галоўнакамандуючыя гэтымі відамі ўзброеных сіл. Ва ўзброеных сілах нацысцкай Германіі былі створаны 3 самастойныя галоўнакамандаванні на чале з галоўнакамандуючымі (сухапутных войскаў — ОКХ, ВПС — ОКБ і ваенна-марскіх сіл — ОКМ). Падчас Другой сусветнай вайны ЗША мелі галоўнакамандуючых ціхаакіянскімі ваенна-марскімі сіламі і галоўнакамандуючага аб'яднанымі саюзнымі сіламі на Еўрапейскім ТВД.

У Савецкіх ўзброеных сілах галоўнакамандуючыя былі на Паўночна-Заходнім, Заходнім, Паўднёва-Заходняй (ліпень 1941 — май 1942), Паўночна-Каўказскім (красавік — май 1942) напрамках і на Далёкім Усходзе (1945). Да распаду Савецкага Саюза меліся галоўнакамандуючыя відамі ўзброеных сіл, а таксама галоўнакамандуючыя Групай савецкіх войскаў у Германіі. Кіраванне аб'яднанымі ўзброенымі сіламі краін — удзельніц Варшаўскага дагавора ажыццяўлялі галоўнакамандуючыя гэтымі сіламі. З 1955 па 1991 існавала пасада галоўнакамандуючага Аб'яднанымі Узброенымі сіламі краін Варшаўскага дагавора.

Пасады галоўнакамандуючага існуюць таксама ў аб'яднаных узброеных сілах краін НАТА. Дарэчы існуе галоўнакамандуючы аб'яднанымі Узброенымі сіламі НАТА.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Радянська військова енциклопедія «ГРАЖДАНСКАЯ — ЙОКОТА» // = (Советская военная энциклопедия) / Маршал Советского Союза Н. В. ОГАРКОВ — председатель. — М.: Воениздат, 1979. — Т. 3. — С. 567. — ISBN 00101-236 (рос.)