Галерэя Шырн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галерэя Шырн у Франкфурце-на-Майне

Галерэя Шырн (ням.: Schirn Kunsthalle) — мастацкая галерэя ў цэнтры Франкфурта-на-Майне паміж плошчай Ромэрберг (Römerberg) і Франкфурцкім саборам. Галерэя не мае ўласнай калекцыі і арганізуе часовыя выставы па асобных тэмах або працы асобных мастакоў. З моманту заснавання ў 1986 годзе былі праведзены каля 200 выстаў. Выставы апошніх гадоў ўключаюць рэтраспектывы Васіля Кандзінскага, Марка Шагала, Фрыды Кало, Альберта Джакамеці, Біла Віёлы і Іва Кляйна. Галерэя мае 2000 квадратных метраў выставачнай плошчы. Будынак быў распрацаваны архітэктурным бюро Bangert, Jansen, Scholz & Schultes.

Назва "Шырн" связана з гісторыяй месцазнаходжання галерэі. Слова першапачаткова значыла "адкрыты гандлёвы шапік" і паходзіць ад старанямецкага scranna. Да сярэдзіны 19-га стагоддзя тут знаходзіліся крамы франкфуртскай гільдыі мяснікоў.

У 1994 годзе з галерэі былі скрадзеныя тры карціны, прадстаўленыя ў рамках выставы "Гётэ і мастацтва". Две з гэтых карцін былі працамі Уільяма Тэрнера (прадстаўлены на правах арэнды ў Галерэі Тэйт, Лондан) і адна - Каспара Давіда Фрыдрыха (Гамбургская выставачная зала). Агульны страхавы кошт карцін складаў 70 мільёнаў нямецкіх марак (каля 36 мільёнаў еўра). Тры злачынцы былі злоўлены і прысуджаны у 1999 годзе да пазбаўлення волі на тэрмін да адзінаццаці гадоў. Карціны Тэрнера былі знойдзены і вернуты ў 1999 годзе, твор Фрыдрыха - у 2003 годзе.