Галеча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Графік змянення колькасці людей у стане галечы (чырвоная зона)

Галеча ці ўскрайняя беднасць, абсалютная беднасць — стан, які характарызуецца цяжкай дэпрывацыяй асноўных патрэбаў чалавека, як то патрэбы ў харчаванні, пітной вадзе, санітарыі, аховы здароўя, жылля, адукацыі і інфармацыі. Гэты стан залежыць не толькі ад даходу, але і ад доступу да паслугаў[1].

Панятак галечы быў упершыню вызначаны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый у 1995 годзе. У 2008 годзе галеча была вызначана Сусветным банкам, як стан калі чалавек жыве менш за 1,25 долараў на дзень у цэнах 2005 года. Гэта мера з’яўляецца эквівалентам 1 долара на дзень у цэнах 1996 года ў ЗША. Пераважную большасць людзей, якія жывуць ва ўмовах ускрайняй беднасці, то бок 96%, пражываюць у краінах Паўднёвай Азіі, Афрыкі на поўдзень ад Сахары, краінах Карыбскага басейна, Усходняй Азіі і Ціхага акіяна і амаль палова пражываюць у Індыі і Кітаі[2].

Скарачэнне маштабаў галечы і голаду стала першай мэтай развіцця тысячагоддзя, якую ўсталявалі 189 дзяржаў-членаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 2000 годзе. У прыватнасці, адна з мэт прадугледжвала зніжэнне галечы ў два разы да 2015 года. Гэта мэта была паспяхова дасягнутая на 5 гадоў раней за планаваны тэрмін. Да 2030 года згодна з планамі ААН, Сусветнага банку і ЗША галеча павінна быць выкаранена.

Зноскі

  1. «Report of the World Summit for Social Development». United Nations.
  2. «Getting to Zero» Архівавана 30 жніўня 2017.. USAID Discussion Paper.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]