Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка 1
«Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка 1» (англ.: The Hunger Games: Mockingjay — Part 1) — фільм рэжысёра Фрэнсіса Лоўрэнса па рамане Сьюзен Колінз «Сойка-перасмешніца», працяг фільмаў «Галодныя гульні» і «Галодныя гульні: І ўспыхне полымя». Рэліз — 21 лістапада 2014 года[11].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Пасля выратавання з арэны 75-х «Галодных гульняў» Кітніс апыняецца ў дыстрыкце 13, дзе сустракае Гейла, а таксама маці з сястрой. Усе жыхары дыстрыкта жывуць у бункеры.
Плутарх Хевенсбі распавядае ёй пра тое, што пасля нечаканага фіналу «Галодных гульняў» у розных дыстрыктах то тут, то там успыхваюць паўстанні. Ён знаёміць яе з прэзідэнтам дыстрыкта Альмай Койн, а затым прапануе Кітніс стаць сімвалам супраціўлення «Сойкай-перасмешніцай» і зняцца ў шэрагу агітацыйных ролікаў. Кітніс адмаўляецца, дакараючы Плутарха за тое, што той пакінуў Піта ў руках Капітолія. Між тым, Піта паказваюць па цэнтральным тэлебачанні Капітолія. Звяртаючыся да Кітніс і да паўстанцаў, ён заклікае спыніць супраціўленне ў імя міру.
Плутарх тлумачыць прэзідэнту дыстрыкта, што Кітніс асцерагаецца за жыццё Піта і што ў яе няма матывацыі. Каб «абудзіць» пачуцці дзяўчыны ён арганізуе ёй экскурсію ў дыстрыкт 12, дзе Кітніс бачыць страшныя разбурэнні. Яна таксама наведвае свой дом у «Вёсцы пераможцаў» і забірае адтуль асабістыя рэчы і ката. Вярнуўшыся ў бункер, Кітніс згаджаецца супрацоўнічаць з паўстанцамі, патрабуючы наўзамен памілавання для ўсіх трыбутаў, уключаючы Піта, а таксама пакінуць ката сястры.
Аднак, нягледзячы на старанні Эфі Трынкет і касцюм Сойкі-перасмешніцы, эскізы якога намаляваў Цына, зняты паўстанцамі ролік апынуўся недастаткова пераканаўчым. Хэймітч Эбернеці нагадвае ўдзельнікам нарады, што ўсе самыя эмацыйныя моманты ў тэлекар’еры Кітніс былі імправізацыяй і прапануе адправіць яе на вайну.
Кітніс разам са здымачнай групай і Гейлам адпраўляецца ў дыстрыкт 8, дзе наведвае поўны параненых шпіталь. Гэты візіт заўважаюць у Капітоліі (праз відэакамеру) і Сноу пасылае ў дыстрыкт бамбардзіроўшчыкі. Кітніс збівае абодва, патрапіўшы ў адзін з іх стралой з наканечнікам-узрыўчаткай, аднак не можа выратаваць людзей. Раз’юшаная Кітніс робіць прамову, звернутую да Сноу, у якой гаворыць, што калі паўстанцы і згараць, то «толькі разам з вамі».
Біці ўдаецца падключыцца да цэнтральнага тэлебачання і паказаць ролік ва ўсіх дыстрыктах. Пасля гэтага ў 7-м дыстрыкце пачынаюцца хваляванні — рабочыя падрываюць «міратворцаў» на мінах. Піт ізноў выступае па цэнтральным тэлебачанні, заклікаючы спыніць гвалт. Гейл вінаваціць трыбута ў баязлівасці, але Кітніс гаворыць, што Піт, ды і наогул ніхто, не ведае, што здарылася ў дыстрыкце 12.
Дзяўчына зноў наведвае родны дыстрыкт — ужо разам са здымачнай групай. Гейл распавядае пра бамбардзіроўку і гаворыць, што з 10000 чалавек яму ўдалося выратаваць толькі 915. Астатнія спрабавалі пакінуць горад, ідучы па дарозе, і загінулі. Падчас адпачынку на беразе сажалкі Кітніс бачыць сойку-перасмешніцу. Адзін з удзельнікаў здымачнай групы просіць яе праспяваць, і яна выконвае «Дрэва шыбеніка», якая становіцца гімнам супраціўлення.
Між тым, Піта зноў паказваюць па тэлебачанні. Ролік Кітніс канкуруе з урадавым паведамленнем, то «забіваючы» яго, то знікаючы. Піт бачыць ролік і нечакана папярэджвае паўстанцаў пра падрыхтоўку налёту на дыстрыкт 13.
Выбраўшыся з-пад завалаў пасля бамбёжкі, Кітніс бачыць руіны, абсыпаныя белымі ружамі (свайго роду «падарунак» ад прэзідэнта Сноу). Асцерагаючыся за жыццё Піта, дзяўчына адмаўляецца здымаць чарговы ролік.
Пасля трансляцыі рабочыя з дыстрыкта 5 нападаюць на электрастанцыю і ўзрываюць яе, пазбаўляючы Капітолій электрычнасці. Гэта дае паўстанцам магчымасць абыйсці ахоўныя сістэмы Капітолія. Гейл з паплечнікамі адпраўляюцца ў трэніровачны лагер, каб выратаваць Піта і іншых трыбутаў. Тым часам Фінік Одэйр адцягвае ўвагу, распавядаючы кампрамат на ўплывовых палітыкаў Капітолія і асабіста Сноу. Аперацыя праходзіць паспяхова, трыбуты выратаваны, аднак Гейл не разумее, чаму Капітолій дазволіў ім вярнуцца, бо сістэмы бяспекі да таго моманту ўжо былі актываваны.
Калі Кітніс наведвае Піта, ён раптам накідваецца на яе і пачынае душыць, але яго «адключае» Богс. Калі Кітніс апрытомніла, Біці тлумачыць, што Піта катавалі і падверглі прамыванню мазгоў з выкарыстаннем яду вос-забойцаў каб ён лічыў Кітніс сваім ворагам. Плутарх гаворыць, што навукоўцы дыстрыкта паспрабуюць дапамагчы аднавіць свядомасць Піта.
Тым часам прэзідэнт Койн аб’яўляе пра поспех аперацыі па выратаванні трыбутаў, а затым дадае, што наступным этапам рэвалюцыі будзе напад на ваенную базу Капітолія, размешчаную высока ў гарах у дыстрыкце 2.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр | Роля |
---|---|
Джэніфер Лоўрэнс | Кітніс Эвердзін |
Джош Хатчэрсан | Піт Меларк |
Ліям Хемсварт | Гейл Хотарн |
Сэм Клафлін | Фінік Одэйр |
Элізабет Бэнкс | Эфі Трынкет |
Філіп Сеймур Хофман | Плутарх Хевенсбі |
Стэнлі Тучы | Цэзар Флікерман |
Уілау Шылдс | малодшая сястра Кітніс | Прымраўз Эвердзін
Пола Малкамсан | мама Кітніс і Прымраўз | місіс Эвердзін
Вудзі Харэльсан | Хэймітч Эбернеці |
Джэфры Райт | Біці |
Джэна Мэлоўн | Джаана Мэйсан |
Дональд Сазерленд | прэзідэнт Карыялан Сноу |
Джуліяна Мур | прэзідэнт Дыстрыкта 13 Альма Койн[12][13] |
Махершалалхашбаз Алі | палкоўнік Богс[14] |
Наталі Дормер | рэжысёр здымачнай групы паўстанцаў Дыстрыкта 13 Крэсіда[15] |
Стэф Доўсан | пераможца 70-х Галодных гульняў і каханая Фініка Одэйра Эні Крэста[16] |
Эван Рос | памочнік Крэсіды | Месала
Уэс Чэтэм | аператар | Кастар
Элдэн Хенсан | аператар | Полукс
Паціна Мілер | камандар 8 дыстрыкта Пэйлар[17] |
Сарыта Чаўдхуры | памочніца прэзідэнта Сноу |
Роберт Непер | памочнік прэзідэнта Сноу | Антоній
Эрыка Бірман | унучка прэзідэнта Сноу |
Стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]Рэжысёр — «Галодныя гульні: І ўспыхне полымя» Фрэнсіс Лоўрэнс[18]. Студыя Lionsgate загадзя заручылася яго падтрымкай, а сцэнарый у кастрычніку 2012 года даручылі пісаць Дэні Стронгу, які раней працаваў над папярэднім фільмам[19].
10 ліпеня 2012 года стала вядома, што фільм «Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца» будзе выпушчаны ў дзвюх частках. Частка 1 была выпушчана 21 лістапада 2014 года, а частка 2 — 19 лістапада 2015 года[20][21]. Джэніфер Лоўрэнс, Джош Хатчэрсан, Ліям Хемсварт і Вудзі Харэльсан падпісалі кантракты на ўсе фільмы франшызы[22].
Здымкі
[правіць | правіць зыходнік]Lionsgate здымае абедзве часткі «Сойкі-перасмешніцы» адначасова[23]. Паводле інфармацыі з твітара Production Weekly, вытворчасць першай часткі пачалося 16 верасня[24]. Здымкі праходзілі ў Атланце і Бостане[25].
Філіп Сеймур Хофман, які сыграў у фільме Плутарха Хевенсбі, сканаў 2 лютага 2014 года ў Нью-Ёрку. У «Lionsgate» заявілі, што акцёр паспеў скончыць працу ў фільме[26][27].
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]- 2015 — намінацыя на прэмію «Залаты глобус» за лепшую арыгінальную песню (Джоэл Літл і Лорд за песню «Yellow Flicker Beat»).
- 2015 — дзве намінацыі на прэмію «Сатурн»: лепшы навукова-фантастычны фільм і лепшая актрыса (Джэніфер Лоўрэнс).
- 2015 — дзве прэміі MTV Movie Awards за лепшы музычны момант (Джэніфер Лоўрэнс) і за лепшую экранную трансфармацыю (Элізабет Бэнкс), а таксама тры намінацыі: фільм года, лепшая жаночая роля і лепшы герой (абедзве — Джэніфер Лоўрэнс).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Lionsgate Pushing ‘Mockingjay’ Toward ‘Iron Man 3? Box Office (англ.). Variety (22 студзеня 2014). Праверана 22 лістапада 2014.
- ↑ The Hunger Games: Mockingjay - Part 1 (англ.). Box Office Mojo. Праверана 22 лістапада 2014.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к http://www.metacritic.com/movie/the-hunger-games-mockingjay---part-1 Праверана 18 красавіка 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt1951265/ Праверана 18 красавіка 2016.
- ↑ а б в http://www.filmstarts.de/kritiken/200088.html Праверана 18 красавіка 2016.
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/166259/premierfilmek_forgalmi_adatai_2014.xlsx
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 жніўня 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н http://www.bbfc.co.uk/releases/hunger-games-mockingjay-part-1-film Праверана 18 красавіка 2016.
- ↑ http://www.filmaffinity.com/es/film520253.html Праверана 18 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е http://www.imdb.com/title/tt1951265/fullcredits Праверана 18 красавіка 2016.
- ↑ Claire Hodgson. Philip Seymour Hoffman dead: What is the future for The Hunger Games Mockingjay movies? . The Daily Mirror (3 лютага 2014). Праверана 6 лютага 2014.
- ↑ Джуліяна Мур
- ↑ 'The Hunger Games: Mockingjay' casts Evan Ross as Messalla — Hypable(недаступная спасылка). Hypable.com (27 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2013. Праверана 27 верасня 2013.
- ↑ Mahershala Ali Cast as Boggs in 'Mockingjay'(недаступная спасылка). Mockingjay.net. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2013. Праверана 27 верасня 2013.
- ↑ Game of Thrones Actress Natalie Dormer Cast as Cressida(недаступная спасылка). Mockingjay.net. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2013. Праверана 27 верасня 2013.
- ↑ Stef Dawson Cast as Annie Cresta for 'Mockingjay' Movies(недаступная спасылка). Mockingjay.net. Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2013. Праверана 27 верасня 2013.
- ↑ Patina Miller Cast as Commander Paylor in 'The Hunger Games: Mockingjay'(недаступная спасылка). Mockingjay.net. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2013. Праверана 27 верасня 2013.
- ↑ Exclusive: Francis Lawrence to Direct Remainder of The Hunger Games Franchise with Two-Part Adaptation of Mockingjay(недаступная спасылка). Collider.com (1 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2013. Праверана 9 чэрвеня 2016.
- ↑ Busis, Hillary. Best of 2012 (Behind the Scenes): 'Game Change' (and 'Mockingjay') writer Danny Strong on his biggest year(недаступная спасылка). Entertainment Weekly (6 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2013. Праверана January 21, 2013.
- ↑ The Two-Part 'Hunger Games' Finale 'Mockingjay' Sets Release Dates(недаступная спасылка). movies.com (10 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана July 11, 2012.
- ↑ 'Mockingjay' to be split into two movies, release dates announced(недаступная спасылка). EW.com (10 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2015. Праверана October 27, 2012.
- ↑ David Robert.. Woody Harrelson Talks 'Hunger Games'(недаступная спасылка). MTV (18 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана December 30, 2011.
- ↑ 'Mockingjay' Movie Starts Filming In Atlanta; Jennifer Lawrence, Liam Hemsworth Spotted On 'The Hunger Games' Set (24 верасня 2013). Праверана September 25, 2013.
- ↑ Emma Dibdin. 'Hunger Games: Mockingjay' to begin production in September? . Digital Spy (8 красавіка 2013). Праверана 6 лютага 2014.
- ↑ Hunger Games Sequel Mockingjay Begins Filming: See Jennifer Lawrence & Liam Hemsworth Ponder Rebellion
- ↑ Celona, Larry; Bruce Golding. Philip Seymour Hoffman found dead with needle in arm: cops . New York Post (2 лютага 2014). Праверана February 2, 2014.
- ↑ Sullivan, Kevin P.. 'Hunger Games' Studio Reacts To Philip Seymour Hoffman Death(недаступная спасылка). MTV (2 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2014. Праверана 3 February 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка 1» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- «Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка 1» на сайце «AllMovie» (англ.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2014 года
- Фільмы ЗША 2014 года
- Фільмы-драмы 2014 года
- Фільмы-трылеры 2014 года
- Фантастычныя фільмы 2014 года
- Прыгодніцкія фільмы ЗША
- Фільмы-драмы ЗША
- Фільмы-антыўтопіі
- Фільмы-трылеры ЗША
- Фантастычныя фільмы ЗША
- Экранізацыі раманаў
- Фільмы-сіквелы
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы Фрэнсіса Лоўрэнса
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Ньютан Ховард