Галодныя гульні (фільм)
| Галодныя гульні | |
|---|---|
| англ.: The Hunger Games фр.: Hunger Games : Le Film | |
| | |
| Жанры | навукова-фантастычны фільм[d][1][2][…], прыгодніцкі фільм[3][4][…], псіхалагічны фільм-трылер[d], антыўтапічны фільм[d], постапакаліптычны фільм[d], драматычны фільм, баявік і фэнтэзійны фільм |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсары | |
| На аснове | The Hunger Games[d] |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампаніі | Lionsgate Films[d] і Color Force[d] |
| Працягласць | 142 хв. |
| Бюджэт | 78 000 000 $[11] |
| Зборы | 695 220 619 $[11] і 408 010 692 $[11] |
| Краіна | |
| Мова | англійская |
| Год | 23 сакавіка 2012[12][13][…], 21 сакавіка 2012, 22 сакавіка 2012[14][15], 20 красавіка 2012, 21 чэрвеня 2012[16] і 28 верасня 2012[16] |
| IMDb | ID 1392170 |
| Афіцыйны сайт | |
«Галодныя гульні» (англ.: The Hunger Games) — амерыканскі антыўтапічны фільм 2012 года рэжысёра Гэры Роса. Экранізацыя аднайменнага рамана Сьюзен Колінз. Галоўныя ролі выканалі Джэніфер Лоўрэнс, Джош Хатчэрсан, Ліям Хэмсварт, Вудзі Харэльсан, Элізабэт Бэнкс, Лені Кравіц, Стэнлі Тучы, Дональд Сазерленд[17].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне фільма разгортваецца ў постапакаліптычным свеце будучыні. На месцы Злучаных Штатаў цяпер дэспатычная дзяржава Панэм са сталіцай у Капітоліі. Дзяржава падзелена на 12 дыстрыктаў, кожны з якіх спецыялізуецца на пэўнай гаспадарчай вытворчасці і забяспечвае сталіцу ўсім неабходным. Пасля падаўлення вялікага мецяжа дыстрыктаў Капітолій увёў штогадовае пакаранне-напамін — Галодныя гульні. Раз у год з кожнага дыстрыкта бярэцца па два падлеткі — хлопец і дзяўчына — каб сутыкнуць іх на арэне ў крывавай бойцы насмерць.
Калі на «жніве» 74-х Галодных гульняў у Дыстрыкце 12 трыбутам абіраюць Прымроўз Эвердын — яе сястра Кэтніс выклікаецца добраахвотнікам замест яе. Дзяўчына ведае, што амаль дакладна асуджана на смерць, і ні на што не спадзяецца. Апынуўшыся на арэне, яна проста стараецца выжываць і імкнецца пры гэтым не страціць чалавечага аблічча. Але затым яна знаходзіць сэнс існавання ў дапамозе дзяўчынцы з Дыстрыкта 11 і закаханаму ў яе хлопцу з Дванаццатага. Усё ідзе як штогод — пад аб’ектывамі схаваных камер на вачах у ўсёй краіны падлеткі гінуць адзін за адным — аднак прастадушныя ўчынкі Кэтніс пачынаюць падрываць аўтарытэт улады.
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]- Джэніфер Лоўрэнс — Кэтніс Эвердын
- Джош Хатчэрсан — Піта Меларк
- Ліям Хэмсварт — Гейл Хотарн
- Вудзі Харэльсан — Хэйміч Эбернэці
- Элізабэт Бэнкс — Эфі Трынкет
- Лені Кравіц — Цына
- Стэнлі Тучы — Цэзар Флікерман
- Дональд Сазерленд — прэзідэнт Карыялан Сноў
- Уэс Бэнтлі — Сенека Крэйн
- Тобі Джонс — Клаўдый Тэмплсміт
- Аляксандр Людвіг — Катон, трыбут Дыстрыкта 2
- Ізабэль Фурман — Мірта, трыбут Дыстрыкта 2
- Амандла Стэнберг — Рута, трыбут Дыстрыкта 11
- Жаклін Эмерсан — Ліса, трыбут Дыстрыкта 5
- Джэк Куэйд — Марвэл, трыбут Дыстрыкта 1
- Лівен Рамбін — Дыядэма, трыбут Дыстрыкта 1
- Даё Акеніі — Цэп, трыбут Дыстрыкта 11
- Уілоў Шылдс — Прымроўз Эвердын, сястра Кэтніс
- Пола Малкамсан — Астэрыд «Марч» Эвердын, маці Кэтніс
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=145083.html Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ http://www.nytimes.com/2012/03/23/movies/the-hunger-games-movie-adapts-the-suzanne-collins-novel.html Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ http://www.nytimes.com/2012/03/23/movies/the-hunger-games-movie-adapts-the-suzanne-collins-novel.html?_r=0 Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ http://www.nytimes.com/2012/03/23/movies/the-hunger-games-movie-adapts-the-suzanne-collins-novel.html?smid=tw-nytimesmovies&seid=auto&pagewanted=1 Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ https://www.filmaffinity.com/en/film520063.html Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ http://www.dvdsreleasedates.com/movies/5319/The-Hunger-Games-2012.html Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt1392170/fullcredits
- 1 2 3 4 5 6 7 https://www.siamzone.com/movie/m/6339 Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 http://www.imdb.com/title/tt1392170/fullcredits Праверана 8 красавіка 2016.
- 1 2 3 Box Office Mojo — 1999. Праверана 19 лістапада 2023.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt1392170/ Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ http://www.metacritic.com/movie/the-hunger-games Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 жніўня 2016.
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- 1 2 http://www.imdb.com/title/tt1392170/releaseinfo
- ↑ The Hunger Games (2012) — IMDb (англ.). Internet Movie Database. Праверана 7 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Галодныя гульні на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2012 года
- Фільмы ЗША 2012 года
- Фільмы-драмы 2012 года
- Фільмы-баевікі 2012 года
- Фільмы-трылеры 2012 года
- Навукова-фантастычныя фільмы 2012 года
- Фільмы-драмы ЗША
- Фільмы-баевікі ЗША
- Фільмы-трылеры ЗША
- Навукова-фантастычныя фільмы ЗША
- Прыгодніцкія фільмы ЗША
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы Гэры Роса
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Ньютан Ховард