Галоўнае разведвальнае ўпраўленне (СССР)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галоўнае разведвальнае ўпраўленне
Гады існавання 19181992
Краіна  СССР
Падпарадкаванне Міністэрства абароны СССР
Уваходзіць у Генеральны штаб Узброеных сіл СССР
Тып ваеннае ўпраўленне
Функцыя разведка
Дыслакацыя Харашоўская шаша 76, Масква, РСФСР

Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных сіл СССР (ГРУ ГШ УС СССР) — савецкая спецслужба, у сферу дзейнасці якой уваходзіла стратэгічная агентурная разведка, аператыўная разведка, радыё- і радыётэхнічная разведка, касмічная разведка і кіраўніцтва часцямі спецпрызначэння. Падпарадкоўвалася Генштабу УС СССР і міністэрству абароны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

ГРУ вядзе сваю гісторыю ад Рэгістрацыйнага ўпраўлення РСЧА, створанага ў лістападзе 1918 года. У далейшым гэты орган шмат разоў перайменаваўся, рэфармаваўся і рэарганізаваўся:

  • З красавіка 1921 — Разведвальнае ўпраўленне Штаба РСЧА;
  • З лістапада 1922 — Разведвальны аддзел упраўлення 1-га памочніка начальніка Штаба РСЧА;
  • З 1924 — Разведвальнае ўпраўленне Штаба РСЧА;
  • З верасня 1926 — IV Упраўленне Штаба РСЧА;
  • З жніўня 1934 — Інфармацыйна-статыстычнае ўпраўленне РСЧА;
  • З лістапада 1934 — Разведвальнае ўпраўленне РСЧА;
  • З мая 1939 — 5-е ўпраўленне Наркамата абароны СССР;
  • З ліпеня 1940 — 5-е ўпраўленне Чырвонай арміі;
  • З 16 лютага 1942 — Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генеральнага штаба Чырвонай Арміі[К 1];
  • З чэрвеня 1945 — Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генеральнага штаба Чырвонай арміі[К 2]
  • З верасня 1946 — Разведвальна-дыверсійная служба;
  • Са студзеня 1949 — Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных сіл СССР.

З распадам СССР упраўленне ў практычна нязменным выглядзе захавалася за Генштабам Узброеных Сіл РФ[К 3]. Іншыя рэспублікі стваралі ўласныя органы ваеннай разведкі — як правіла, на аснове разведкі штабоў адпаведных ваенных акругаў[1].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Структура[правіць | правіць зыходнік]

На працягу гісторыі свайго існавання структура ГРУ перажыла некалькі перафармаванняў. Па наяўных у адкрытых крыніцах даных, яна ўяўляла сабой 12 асноўных упраўленняў і 8 дапаможных аддзелаў і ўпраўленняў. У гады Халоднай вайны орган уключаў у сябе[2]:

  • 1-е ўпраўленне (Заходняя Еўропа);
  • 2-е ўпраўленне (Далёкі Усход);
  • 3-е ўпраўленне (ЗША, Канада, Лацінская Амерыка);
  • 4-е ўпраўленне (Блізкі Усход і Афрыка);
  • 5-е ўпраўленне (аператыўная разведка);
  • 6-е ўпраўленне (радыё- і радыетэхнічная разведка);
  • 10-е ўпраўленне (аб прызначэнні няма даных);
  • 13-е ўпраўленне (аб прызначэнні няма даных);
  • Упраўленне інфармацыі;
  • Аператыўна-тэхнічнае ўпраўленне;
  • Цэнтр касмічнай разведкі;
  • Упраўленне сувязі;
  • 1-ы кірунак (разведка з тэрыторыі — Масква);
  • 2-і кірунак (разведка з тэрыторыі — Берлін);
  • 3-і кірунак (нацыянальна-вызваленчыя рухі);
  • 4-ы кірунак (разведка з тэрыторыі — Куба);
  • 1-ы аддзел (выраб дакументаў);
  • 8-ы аддзел (шыфравальны);
  • Упраўленне кадраў;
  • Адміністрацыйна-гаспадарчае ўпраўленне;
  • Палітаддзел;
  • Фінансавы аддзел;
  • Архіўны аддзел.

Спецназ[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктывай ваеннага міністра СССР № Орг/2/395832 ад 24 кастрычніка 1950 г. пачалося фарміраванне часцей спецыяльнага прызначэння (СП, з 1980 г. — СпП)[3].

Часці спецназа падпарадкоўваліся 3-му (са снежня 1951 г. — 5-му) кірунку 2-га аддзела 3-га ўпраўлення 2-га Галоўнага ўпраўлення Генштаба. Да 60-х гадоў нумарацыя падраздзяленняў змянілася і гэтыя функцыі былі ўскладзены на 3-і напрамак 5-га ўпраўлення ГРУ[3].

На месцах для кіраўніцтва ротамі ўводзіліся дадатковыя пасады: у апаратах начальнікаў разведкі галоўнакамандуючага войскаў Далёкага Усходу і ГСВГ — 1 старэйшы афіцэр і 1 афіцэр, у СГВ, ваенных акругах, войсках і паветрана-дэсантных карпусах — 1 афіцэр. У канцы 50-х — пачатку 60-х гг. былі створаны тры аддзелы (спецыяльнай разведкі) разведкі штабоў ваенных акругаў і груп войск[3].

З 1953 г. пачалося фарміраванне аналагічных падраздзяленняў у разведцы ВМФ[3].

АСНАЗ[правіць | правіць зыходнік]

Пад кіраўніцтвам ГРУ знаходзіліся групы асаблівага прызначэння (АСНАЗ), што выконвалі задачы непасрэдна на мясцовасці, як у тыле праціўніка, так і ўнутры краіны, на рубяжах. Часці радыё- і радыётэхнічнай разведкі АСНАЗ падпарадкоўваліся 3-му аддзел 3-га ўпраўлення, з красавіка 1953 г. — 2-му аддзел, з мая 1955 г. — 6-му ўпраўленню ГРУ. У ваенных акругах і групах войскаў з сярэдзіны 50-х гг. дзейнічалі асобныя радыё- і радыётэхнічныя палкі АСНАЗ, у складзе армій — батальёны. Пачынаючы з 1976 г. радыё- і радыётэхнічны палкі былі парамі аб’яднаны ў асобныя радыётэхнічныя брыгады (артбр), а вайсковыя батальёны — у асобныя радыётэхнічныя палкі (артп)[4]

Акрамя часцей АСНАЗ ГРУ існавалі радыётэхнічныя роты мотастралковых і танкавых дывізій, якія займаліся радыёразведкай на тактычным узроўні. Разглядаліся планы іх падпарадкавання ГРУ і стварэння, такім чынам, адзінай сістэмы вайсковай радыёразведкі на ўсіх узроўнях, аднак яны не былі ажыццёўлены[4].

НДІ[правіць | правіць зыходнік]

ГРУ мела ў сваім распараджэнні чатыры навукова-даследчых інстытута (НДІ)[5]:

  • 6-ы ЦНДІ (ваенна-тэхнічнай інфармацыі)
  • 17-ы НДІ (сувязь)
  • 18-ы ЦНДІ (радыёразведка)
  • НДІ аператыўнай тэхнікі

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

За перыяд 1949—1992 гадоў упраўленне ўзначальвалі[6]:

Штаб-кватэра[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова ГРУ знаходзілася ў будынку Генштаба на Арбаце ў Маскве. Шэраг службаў (Інфармацыя, 6-е ўпраўленне) знаходзіліся на Гогалеўскім бульвары, 6. У 1968 годзе ўсе асноўныя службы ГРУ былі пераведзеныя ў новы будынак па адрасе Харашоўскай шашы, 76, вядомае пад неафіцыйнымі назвамі «акварыум» або «сцякляшка»[7].

Падрыхтоўка кадраў[правіць | правіць зыходнік]

Для часцей, аддзелаў і ўпраўленняў ГРУ спецыялісты рыхтаваліся ў такіх установах як[8]:

Падрыхтоўку афіцэраў аператыўнай і спецыяльнай разведкі ажыццяўлялі агульнавайсковыя навучальныя ўстановы[8]:

Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Адначасова дзейнічала Упраўленне вайсковай разведкі Генштаба, якое ў 1943 годзе пераназвана ў Разведвальнае ўпраўленне Генштаба.
  2. Створана чынам аб’яднання ГРУ з УР.
  3. У 2010 годзе орган разведкі перайменаваны ў Галоўнае ўпраўленне Генеральнага штаба УС РФ.
  4. 17 студзеня — 7 сакавіка 1963 г. в а. начальніка ГРУ — Аляксандр Сямёнавіч Рогаў.

Зноскі

  1. Военная и военно-морская разведка
  2. А. Колпакиди, Д. Прохоров. «Империя ГРУ. Очерки истории российской военной разведки». — М.: «ОЛМА-ПРЕСС», 1999. — 281 с. — ISBN 5-224-00600-7.
  3. а б в г Спецназ
  4. а б Части ОСНАЗ
  5. НИИ ГРУ
  6. Руководство
  7. ГРУ Генштаба ВС СССР
  8. а б Учебные заведения