Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі
Эмблема ГУБАЗіКа.jpg
Краіна
Створана 30 снежня 2003
Юрысдыкцыя Беларусь
Штаб-кватэра Дом віцэ-губернатара, Рэвалюцыйная вуліца, Мінск

Гало́ўнае ўпраўле́нне па барацьбе́ з арганізава́най злачы́ннасцю і кару́пцыяй (ГУБАЗіК) (руск.: Главное управление по борьбе с организованной преступностью и коррупцией (ГУБОПиК)) — упраўленне ў Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Упраўленне актыўна выкарыстоўваецца для правядзення рэпрэсій супраць праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі і для задушэння акцый пратэсту[1].

Размяшчаецца ў былым доме віцэ-губернатара па Рэвалюцыйнай вуліцы, 3.

Асноўныя функцыі[правіць | правіць зыходнік]

Штаб упраўлення ў Мінску, вуліца Рэвалюцыйная, 3

Упраўленне дэкларуе, што ягонымі асноўнымі функцыямі ёсць:

  • супрацьдзеянне карупцыі ў органах дзяржаўнай улады і прыярытэтных галінах эканомікі;
  • барацьба з арганізаванай злачыннасцю, у тым ліку транснацыянальнага і міжнароднага характару;
  • прадухіленне і раскрыццё цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў агульнакрымінальнай і эканамічнай накіраванасці, якія здзяйсняюцца арганізаванымі групамі;
  • прадухіленне тэрарыстычных і экстрэмісцкіх праяў;
  • усталяванне і ліквідацыя каналаў незаконнай міграцыі, а таксама выяўленне і прадухіленне іншых злачынстваў, якія здзяйсняюцца членамі арганізаваных груп, сфармаваных па нацыянальнай ці этнічнай прыкмеце альбо якія дзейнічаюць у арганізацыях дыяспар.

Пра гэтым фактычна ўпраўленне таксама выкарыстоўваецца для рэпрэсій супраць праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі, задушэння масавых пратэстаў і любых форм супраціву. Пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пачатку палітычнага крызісу ў Беларусі, задушэнне пратэстаў і пераслед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі, катаванні, а таксама пагромы кватэр і ўстаноў, ёсць асноўным кірункам дзейнасці ўпраўлення[2][3][4][5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

28 сакавіка 1991 года ў цэнтральным апараце МУС СССР было заснавана галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю[6]. У яго структуру ўвайшло міжрэгіянальнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю № 1, якое базавалася ў Мінску і знаходзілася ў аператыўным падпарадкаванні кіраўніцтва МУС БССР.

30 снежня 2003 года Камітэт па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй пры МУС Беларусі быў скасаваны. Паўнамоцтвы камітэта і падпарадкаваных яму тэрытарыяльных і на транспарце спецыяльных падраздзяленняў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй былі перададзены Міністэрству ўнутраных спраў, галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, упраўленням унутраных спраў аблвыканкамаў, упраўленню ўнутраных спраў на транспарце[7]. У МУС Беларусі было створана галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

20 лістапада 2020 года Святлана Ціханоўская абвясціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнання структураў ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі ў сувязі з учыненымі імі злачынствамі ў час здушэння пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі[прыбраць шаблон][1].

У другой палове 2020 года афіцэр ГУБАЗіК Станіслаў Лупаносаў перайшоў на бок апазіцыі, перадаў руху за свабодныя выбары вялікі масіў унутранай інфармацыі і з’ехаў з Беларусі[8].

Упраўленне падтрымала Уварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе. Так, ГУБАЗіК стварыў шматлікія падробленыя Тэлеграм-боты, якія ўдаюць сябе за сапраўдных ботаў для ініцыятыў у падтрымку Украіны ў гэтай вайне. Праз зварот у падробленыя боты ГУБАЗіК вылічвае і захоплівае актыўных прыхільнікаў Украіны ў Беларусі[9]. 11 сакавіка 2022 года ГУБАЗіК схапіў у Мінску актыўнага рэдактара рускамоўнага раздзела Вікіпедыі Марка Бернштэйна, прычынай стала ягонае актыўнае рэдагаванне старонак пра ўварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе.[10][11][12][13][14][15][16][17]. 23 сакавіка 2022 года ГУБАЗіК схапіў актывіста Змітра Дашкевіча, а пазней размясціў здымак, на якім палонны стаіць на фоне дзвярэй упраўлення, на дзвярах размешчаныя плакаты з літарамі Z і V у падтрымку расійскага ўварвання ва Украіну[18].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Першае ўпраўленне (па барацьбе з карупцыяй)
    • Першы аддзел (па прадухіленні супрацьпраўнай дзейнасці ў органах дзяржаўнай улады і кіравання)
    • Другі аддзел (па супрацьдзеянні ўсталяванню кантролю арганізаванай злачыннасці над эканомікай)
    • Трэці аддзел (па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам)
    • Чацвёрты аддзел (па супрацьдзеянні незаконнай трансплантацыі органаў і тканак чалавека і іншым карупцыйным правапарушэнням у сумежных абласцях медыцынскай дзейнасці)
  • Другое ўпраўленне (па прадухіленні і раскрыццю злачынстваў, якія носяць заказны і арганізаваны характар)
    • Першы аддзел (па раскрыцці злачынстваў, якія носяць заказны і арганізаваны характар)
    • Другі аддзел (па прадухіленні супрацьпраўнай дзейнасці «крымінальных аўтарытэтаў» і лідараў крымінальнага асяроддзя)
    • Трэці аддзел (па вышуку ўдзельнікаў арганізаваных груп, якія ўцяклі ад органаў крымінальнага пераследу)
    • Чацвёрты аддзел (па супрацьдзеянні агульнакрымінальнаму эктрэмізму)
  • Трэцяе ўпраўленне (па супрацьдзеянні эктрэмізму)
    • Першы аддзел (па супрацьдзеянні эктрэмізму ў радыкальных грамадскіх і іншых фарміраванняў)
    • Другі аддзел (па супрацьдзеянні эктрэмізму ў этнічных, рэлігійных утварэнняў і незаконнай міграцыі)
  • Чацвёртае ўпраўленне (агентурна-аператыўнай работы і арганізацыі аператыўна-вышуковай дзейнасці)
    • Першы аддзел (агентурна-аператыўнай работы і аператыўна-тэхнічных мерапрыемстваў)
    • Другі аддзел (арганізацыі аператыўна-вышуковай дзейнасці і аператыўнага аналіза)
    • Трэці аддзел (аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў)
    • Чацвёрты аддзел (аператыўна-дзяжурнай службы)
    • Аддзел па абароне дзяржаўных сакрэтаў
  • Пятае ўпраўленне (па г. Мінску)
  • Шостае ўпраўленне (па Брэсцкай вобласці)
  • Сёмае ўпраўленне (па Віцебскай вобласці)
  • Восьмае ўпраўленне (па Гомельскай вобласці)
  • Дзявятае ўпраўленне (па Гомельскай вобласці)
  • Дзясятае ўпраўленне (па Мінскай вобласці)
  • Адзінаццатае ўпраўленне (па Магілёўскай вобласці)

У структуру ўсіх тэрытарыяльных упраўленняў уваходзяць: першы аддзел (па барацьбе з карупцыяй), другі аддзел (па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю), трэці аддзел (па супрацьдзеянні экстрэмізму), чацвёрты аддзел (агентурна-аператыўнай работы і аператыўнага аналіза).

Начальнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Сяргей Ігаравіч Рухлядзеў (4 сакавіка 1991 — 14 красавіка 1994)[19],
  • Уладзімір Мікалаевіч Шафарэнка (12 жніўня 1994 — 13 сакавіка 1998)[19],
  • Міхаіл Міхайлавіч Мядзведзеў (13 сакавіка 1998 — 25 сакавіка 2003)[19],
  • Аляксандр Яўгенавіч Назаранка (2 ліпеня 2003 — 4 студзеня 2008)[19],
  • Алег Анатольевіч Пякарскі (26 лютага 2008 — 4 снежня 2009)[19],
  • Алег Анатольевіч Шаркоў (2010—2011)[19],
  • Альберт Геранімавіч Ляговіч (2012—2014)[19],
  • Мікалай Мікалаевіч Карпянкоў (верасень 2014[20] — 19 лістапада 2020),
  • Андрэй Яўгенавіч Паршын (з 2021)[21][22].

Санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

21 чэрвеня 2021 года Галоўнае ўпраўленне было дададзена да санкцыйнага спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за разгортванне спецыялізаваных падраздзяленняў для здзяйснення гвалту супраць пратэстоўцаў, у тым ліку за рэйд у офіс апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, выкраданне Марыі Калеснікавай і ўзяцце пад варту Рамана Пратасевіча. У санкцыйны спіс быў дададзены і былы начальнік упраўлення Мікалай Карпянкоў[23]. У той жа дзень Карпянкоў таксама трапіў пад санкцыі ЕС[24][25], Вялікабрытаніі[26], Канады[27]. 7 ліпеня да санкцый супраць Карпянкова далучылася Швейцарыя[28].

2 снежня 2021 года начальнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын і іншыя кіраўнікі ўпраўлення патрапілі пад санкцыі ЗША і Канады. Паршын у той жа дзень быў уключаны і ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[29][30][31].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Сьвятлана Ціханоўская запускае працэс прызнаньня ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі, Радыё Свабода, 20 лістапада 2020 г.
  2. Сын за бацьку, маці за сына, брат за брата. Як беларускі рэжым помсьціць сваякам сваіх апанэнтаў. svaboda.org (27 мая 2022).
  3. «Запоем чытаў навіны „русского мира“ і крычаў, што на Кіеў трэба скінуць ядзерную бомбу». Што за людзі кіруюць ГУБАЗіКам. svaboda.org (25 мая 2022).
  4. Родныя палітзьняволенай Вольгі Рытус: «Каб выбіць паказаньні, яе аблівалі вадой і пагражалі пасадзіць сына». svaboda.org (2 чэрвеня 2022).
  5. Сяргей Дубавец. Два пагромы адной вайны. Чаму сілавікі ў Беларусі — гэта і ёсьць акупацыя. svaboda.org (30 мая 2022).
  6. Приказ Министерства внутренних дел СССР от 28 марта 1991 года № 026 «О создании межрегиональных (региональных) управлений по борьбе с организованной преступностью МВД СССР»
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 30 декабря 2003 года № 603 «О некоторых мерах по совершенствованию системы органов и подразделений внутренних дел Республики Беларусь»
  8. Арцём Гарбацэвіч. Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю «Байполу», даў першае інтэрв’ю: Хай думаюць, што я адзін такі, хай супакойваюць сябе. Наша Ніва (25 сакавіка 2021). Праверана 15 снежня 2021.
  9. «ГУБАЗіК стварае фэйкавыя тэлеграм-боты, каб лавіць людзей на жыўца». Як у Беларусі пачалі затрымліваць тых, хто гатовы дапамагаць Украіне. svaboda.org (15 сакавіка 2022).
  10. Victoria Song. A top Wikipedia editor has been arrested in Belarus(англ.) . The Verge (11 сакавіка 2022).
  11. В Беларуси задержали Марка Бернштейна — активиста и популяризатора интернет-энциклопедии Wikipedia.org(руск.) . Зеркало недели (11 сакавіка 2022).
  12. В Беларуси задержали редактора Wikipedia Марка Бернштейна. Возможно, дело в российском законе "о фейках"(руск.) . dev.by.
  13. Aleksey K. По запросу ФСБ в Беларуси задержан известный редактор Википедии, минчанин Марк Бернштейн(руск.) . TJ (11 сакавіка 2022).
  14. В Минске задержали топового редактора Википедии(руск.) . Европейское радио для Беларуси.
  15. В Минске задержали топового редактора Википедии за "антироссийские материалы"(руск.) . Общественно-политический журнал «Чеснок» (11 сакавіка 2022).
  16. В Минске задержали редактора «Википедии» за распространение антироссийских материалов(руск.) . Инфо24.ru.
  17. Бойцы ГУБОПиКа задержали IT-специалиста и блогера Марка Бернштейна(руск.) . Белсат.
  18. У кабінетах ГУБАЗіКа вывесілі знакі расійскіх войскаў. nashaniva.com (24 сакавіка 2022).
  19. 19,0 19,1 19,2 19,3 19,4 19,5 19,6 История ГУБОПиК Архівавана 15 ліпеня 2020.
  20. Сила, с которой необходимо считаться Архівавана 31 студзеня 2021. // Журнал «Содружество», № 1 — 2016, С. 17
  21. Начальником ГУБОПиК стал бывший глава службы безопасности МВД Андрей Паршин
  22. Главному управлению по борьбе с организованной преступностью и коррупцией МВД Беларуси исполняется 30 лет
  23. Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблон] (21 чэрвеня 2021). Праверана 18 верасня 2021.
  24. Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе?(руск.) . Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  25. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(англ.) бел., 21.06.2021
  26. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  27. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List(англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  28. Searching for subjects of sanctions
  29. ЗША і Вялікая Брытанія пашырылі санкцыі адносна Беларусі. Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2021.
  30. Backgrounder: Belarus sanctions(англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел.. Праверана 2 студзеня 2022.
  31. Хто трапіў пад санкцыі ЕС, ЗША, Канады і Вялікабрытаніі? Поўны спіс

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]