Галоўная школа турызму і гасціннасці «Vistula»
Галоўная школа турызму і гасціннасці «Vistula» | |
---|---|
Szkoła Główna Turystyki i Hotelarstwa Vistula | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Szkoła Główna Turystyki i Hotelarstwa Vistula |
Міжнародная назва | Vistula School of Hospitality |
Размяшчэнне | Варшава |
Сайт | wszechnicapolska.edu.pl |
Галоўная школа турызму і гасціннасці «Vistula» — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Галоўная школа турызму і гасціннасці «Vistula» разам з Акадэміяй фінансаў і бізнесу «Vistula» утварае аснову Групы ўстаноў «Vistula». У Групе ўстаноў «Vistula» працуюць 750 выкладчыкаў. Яна мае 44 праграмы бакалаўрыяту і магістратуры. Цяпер у Групе ўстаноў «Vistula» па ўсёй Польшчы навучаецца каля 9 тысяч студэнтаў.
Сённяшняя ўстанова была створана ў выніку зліцця трох турыстычных вышэйшых навучальных устаноў — Вышэйшай школы турызму і адпачынку імя Мечыслава Арловіча ў Варшаве, сталічнай Вышэйшай школы гасціннасці, гастранаміі і турызму, а таксама Вышэйшай школы турызму і гасціннасці ў Лодзі. Да іх таксама далучыўся Інстытут турызму — адзіная ў Польшчы навукова-даследчая ўстанова, якая ажыццяўляе комплексныя міждысцыплінарныя даследаванні ў галіне турызму.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт турызму і рэкрэацыі
- Інстытут турызму
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы