Галоўны бяскідскі маршрут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Маркіроўка маршруту

Галоўны бяскідскі маршрут імя Казімежа Сасноўскага (поль. Główny Szlak Beskidzki imienia Kazimierza Sosnowskiego, "GSB") — пешаходны горны маршрут, маркіраваны чырвоным колерам, праходзячы aд Устроні ў Сілезскіх Бяскідах да Валасацега ў Бяшчадах.

Самы доўгі маршрут у польскіх гарах, мае даўжыню прыкладна 496[1] км і праходзіць цераз Сілезскія Бяскіды, Жывецкія Бяскіды, Горце, Бяскід Сондэцкі, Нізкія Бяскіды і Бяшчады. Праход цераз найвышэйшыя часткі польскіх Бяскідаў вядзе да: Велькіх Стожак (чэшск. Вэлькі Стожек), Баранью Гуру, Бабью Гуру, Паліцу, Турбач, Любань, Прэгыбу, Радзьеёву, Явожыну-Крыніцку, Ротунду, Цэргову, Хрэшчату, Смэрэк і Галіч і да пасёлкаў як Устронь, Вэнгерска-Гурка, Ёрданув, Рабка-Здруй, Кросцьенка-над-Дунайцэм, Рытро, Крыніца-Здруй, Івоніч-Здруй, Рыманув-Здруй, Команьча, Цісна, Устжыкі-Гурне і г. д.

Галоўны бяскідскі маршрут быў створаны ў міжваенны перыяд. Траса заходняй часткі (Устронь-Крыніца) была праектаваная Казімежам Сасноўскім і закончана ў 1929 году. Усходняя частка, згодна з праектам Мечыслава Арловіча была закончана ў 1935 г. і вяла да Чарнагоры, што ў гэты час знаходзілася ў межах Польшчы. Між 1935 і 1939 насіў імя Юзафа Пілсудскага.[2].

Рэкорды[правіць | правіць зыходнік]

Цяпер самы кароткі час пераадолення ўсяго маршруту належыць Мацею Венцэку (inov-8 team PL) - 114 гадзін і 50 хвілін (20 - 24 чэрвеня 2013 г.)[3]. Раней 7 гадоў гэты рэкорд належаў Пётру Класовічу, які ў верасні 2006 года пераадолеў маршрут за 168 гадзін[4]. Абодва бегуны перайшлі ГСБ з усходу на захад. Пётр Класовіч зрабіў гэта без каманды падтрымкі, тады як Мацей Венцэк з падтрымкай.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]