Галоўны судэцкі маршрут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маркіроўка маршруту

Галоўны судэцкі маршрут імя Мечыслава Орловіча (поль. Główny Szlak Sudecki imienia Mieczysława Orłowicza, "GSS") — пешаходны горны маршрут, маркіраваны чырвоным колерам, праходзячы ад Сьверадава-Здрую да Прудніка цераз самае цікавае часткі Судэтаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя маршруту з'явілася на сустрэчы Судэцкай камісыі Польскага татранскага таварыства, яка адбылася 24 кастрычніка 1947. Год пазней пачаліся працы па знакуванні маршруту. У сувязі са 100-годдзем турызма ў Польшчы ў 1973 г., Камісыя горнага турызма Галоўнага ўпраўленя ПТТК дала Галоўнаму судэцкаму маршруту імя Мечыслава Орловіча у знак прызнання яго заслуг для турызма і краязнаўства.

Прабег[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны судэцкі маршрут на карце гор

На працягу многіх гадоў прабег маршрута зменялся. Цяпер пачынаецца ў Сьверадаве-Здрую, праходзіць цераз Ізерскія горы (Высока Копа, 1126 м; Высокі Камень, 1058 м) да Шклярскай-Порэмбы, затым цераз Карконошэ (Вадаспад Каменьчыка, Велькі Шышак – 1509 м, Перавал пад Снежкай – 1389 м) да Карпача; наступныя этапы гэта гары Рудавы Яновіцкія (Скальнік, 945 м) да Кжешава, Каменныя і Чорныя гары да Едліны-Здрую, Савіныя гары (Велька Сова, 1015 м), Сяребраны перавал адлучаючы іх ад Бардзкіх гор. Далей, цераз Вамбежыце, маршрут вядзе ў Сталовыя гары і да судэцкіх курортаў: Кудова-Здруй, Душнікі-Здруй; далей: Aрліцкія і Быстжыцкія гары, вадаспад Вільчкі, Масіў Снежніка, гары Кровьяркі, Лёндек-Здруй, Залатыя гары да Пачкава (дзе на працягу многіх гадоў кончылся на чыгуначным вакзале) і далей цераз Калкаў, Глухалазы, Aпавскія гары да Прудніка[1]. Маршрут абыходзіць некалькі важных судэцкіх пунктаў, уключаючы вяршыны: Снежка і Снежнік.

Даўжыня маршрута гэта каля 440 кілометраў, а час перахода – 104 гадзіны[2].

  • Вышэйпаказаныя назвы гэта пераклад з польскай мовы. Ніжэй арыгінальныя версіі некаторых з іх:

Ізерскія гары – поль. Góry Izerskie, чэшск. Jizerské hory, Карконошэ – поль. Karkonosze, чэшск. Krkonoše, Перавал пад Снежкай – Przełęcz pod Śnieżką, Рудавы Яновіцкія – Rudawy Janowickie, Каменныя гары – поль. Góry Kamienne, чэшск. Meziměstská vrchovina, Чорныя гары – Góry Czarne, Савіныя гары – Góry Sowie, Сяребраны перавал – Przełęcz Srebrna, Бардзкія гары – Góry Bardzkie, Сталовыя гары – поль. Góry Stołowe, чэшск. Stolové hory, Арліцкія гары – поль. Góry Orlickie, чэшск. Orlické hory, Быстжыцкія гары – поль. Góry Bystrzyckie, чэшск. Bystřické hory, Масіў Снежніка – поль. Masyw Śnieżnika, чэшск. Králický Sněžník, Залатыя гары – поль. Góry Złote, чэшск. Rychlebské hory, Апавскія гары – поль. Góry Opawskie, чэшск. Zlatohorská vrchovina

Пешаходны турызм[правіць | правіць зыходнік]

Маршрут даступны увесь год, хаця некаторыя з яго частак могуць быць зачыненыя ў зімовы перыяд у сувязі з магчымасцю лавін (Карконошэ), а таксама і небяспечных балот (Столовыя гары). Ёсць многа горных прыютаў, ў вядзенні ПТТК (Польскага турыстычнага таварыства). Польскія турбазы абавязаны переначаваць кожнага чалавека, які не ў стане знайсці любое іншае месца, да заходу сонца або ў надзвычайнай сітуацыі, хаця ў прымітыўных умовах.[3]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Турбазы[правіць | правіць зыходнік]

  • Турбаза ПТТК на Стогу Ізерскім (Schronisko PTTK Na Stogu Izerskim)
  • Турбаза Высокі Камень (Schronisko Wysoki Kamień)
  • Турбаза "Каменьчык" (Schronisko „Kamieńczyk”)
  • Турбаза ПТТК на Галі Шреніцкай (Schronisko PTTK Na Hali Szrenickiej)
  • Турбаза Шреніца (Schronisko Szrenica)
  • Турбаза ПТТК "Пад Лабскім пікам" (Schronisko PTTK „Pod Łabskim Szczytem”)
  • Турбаза ПТТК "Адраджэнне" (Schronisko PTTK „Odrodzenie”)
  • Турбаза "Сілезскі дом" (Schronisko „Dom Śląski”)
  • Турбаза ПТТК "Самотнья" (Schronisko PTTK „Samotnia”)
  • Турбаза ПТТК "Стжеха Академіцка" (Schronisko PTTK „Strzecha Akademicka”)
  • Турбаза ПТТК "Над Ломнічкай" (Schronisko PTTK „Nad Łomniczką”)
  • Турбаза ПТТК "Анджеювка" (Schronisko PTTK „Andrzejówka”)
  • Турбаза ПТТК "Зыгмунтувка" (Schronisko PTTK „Zygmuntówka”)
  • Турбаза "Арол" (Schronisko „Orzeł”)
  • Турбаза "Сава" (Schronisko „Sowa”)
  • Турбаза ПТТК "Пастушка" (Schronisko PTTK „Pasterka”)
  • Турбаза ПТТК "На Шчеліньце" (Schronisko PTTK „Na Szczelińcu”)
  • Турбаза ПТТК "Пад Муфлонам" (Schronisko PTTK „Pod Muflonem”)
  • Турбаза ПТТК "Орліца" (Schronisko PTTK „Orlica”)
  • Турбаза ПТТК "Ягодна" (Schronisko PTTK „Jagodna”)
  • Турбаза "На Іглічнай" (Schronisko „Na Iglicznej”)
  • Турбаза ПТТК "На Снежніке" (Schronisko PTTK „Na Śnieżniku”)
  • Турбаза ПТТК "Пад Копай Біскупьяй" (Schronisko PTTK „Pod Kopą Biskupią”)

Зноскі

  1. Warunki przyznania odznaki Główne Szlaki Górskie Polski Архівавана 14 жніўня 2013.
  2. Warunki przyznania odznaki Główne Szlaki Górskie Polski Архівавана 14 жніўня 2013.
  3. Regulamin schroniska PTTK(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2015. Праверана 14 чэрвеня 2015.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • З. Гарбачеўскі: Główny Szlak Sudecki im. Mieczysława Orłowicza, Варшава 1985
  • Р. Шеўчык: Szlakiem sudeckim, Варшава 2010