Галубаўскі сельсавет
Галубаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Верхнядзвінскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Галубава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Галу́баўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Галубава.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Валынецкага раёна Полацкай акругі БССР. З 9 сакавіка 1929 года ў складзе Боркавіцкага раёна Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бялькоўшчынскага сельсавета[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: Балоціна, Вераб’ёва, Галубава, Жоўтаўшчына, Забор’е, Зара, Крыськава, Лакісава, Лаўрукі, Матукі, Пользіна, Пушталёва, Сакалоўшчына, Свіраўшчына, Ульянова.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.