Галушкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Bryndzové halušky.jpg
Кампаненты
Асноўныя
Commons-logo.svg Галушкі на Вікісховішчы

Галушкі — украінская страва з адвараных у кіпені кавалачкаў цеста. У адрозненне ад варэнікаў не маюць начынкі. Галушкі гатуюць як асобную страву або вараць з імі суп.

На Галічыне больш распаўсюджаныя палюшкі — галушкі, у склад якіх уваходзіць адвараная бульба.

Спосаб прыгатавання[правіць | правіць зыходнік]

Цеста для галушак гатуюць на аснове мукі (звычайна пшанічнай ці грэчневай або іх сумесяў), ці манных круп, ці сумесі мукі з бульбай, тварагом, дадаючы яйкі, ваду, соль, цукар. Цеста дзеляць лыжкай альбо раскатваюць да таўшчыні 1,5 см і наразаюць на невялікія квадраты, потым вараць у падсоленым кіпені (або булёне ці малацэ), пакуль не ўсплывуць. Адвараныя галушкі падаюць на стол з растопленым сметанковым маслам альбо са шкваркамі і смажанай цыбуляй.

Перад падачай на стол галушкі можна крыху падсмажыць на патэльні з падагрэтым алеем.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шалимов С. А., Шадура Е. А. Современная украинская кухня, Київ, Техніка, 1977, 320 с., пераклад з украінскай.