Галынскі сельсавет
Выгляд
Галынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Навагрудскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Галынь |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 15 жніўня 1959 |
Галы́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Галынь.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Навагрудскага раёна. 15 жніўня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Любчанскага пассавета.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.