Гальская вайна
| Гальская вайна | |||
Гальская вайна (анімаваная карта з крокам 4 секунды) — Рымская рэспубліка да пачатку вайны↗ — дзеянні Цэзара |
|||
| Дата | |||
|---|---|---|---|
| Месца | |||
| Вынік |
перамога Рымскай рэспублікі, далучэнне Галіі да рымскіх уладанняў |
||
| Праціўнікі | |||
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|
|||
| Страты | |||
|
|
|||
Гальская вайна (лац.: Bellum Gallicum; нярэдка кажуць пра гальскія войны ў множным ліку) — канфлікт Рымскай рэспублікі з гальскімі плямёнамі (58—50 да н.э.), які працякаў у некалькі этапаў і скончыўся заваяваннем апошніх.
Гай Юлій Цэзар, які ўвайшоў у Галію па запрашэнні мясцовых плямёнаў, паступова падпарадкаваў усе іх землі і здушыў шэраг вызваленчых паўстанняў, уключаючы ўсеагульнае выступленне галаў у 52 годзе да н.э. Акрамя таго, палкаводзец двойчы здзяйсняў паходы ў Германію і Брытанію з карнымі, заваявальнымі і паказальнымі мэтамі. Падчас вайны палкаводзец, увесь час сутыкаючыся з перавышаючымі сіламі галаў, неаднаразова ўжываў тактычныя хітрасці і выкруты, выкарыстоўваў складаныя інжынерныя збудаванні, а ў кульмінацыйнай аперацыі вайны — аблозе Алезіі — адначасова разбіў абаронцаў горада і падмацаванні, якія прыйшлі ім на дапамогу . Па выніках вайны палкаводзец далучыў да Рымскай рэспублікі тэрыторыю плошчай у 500 тысяч квадратных кіламетраў, якую насяляла некалькі мільёнаў чалавек. Дзякуючы сваім перамогам Цэзар дамогся папулярнасці ў Рыме і здолеў назапасіць велізарныя багацці, што дазволіла яму паспяхова пачаць грамадзянскую вайну ў 49 годзе да н.э.
Ваенныя дзеянні апісаны Цэзарам у падрабязных «Запісках пра Гальскую вайну». З уздымам нацыяналізму ў XIX стагоддзі вайна пачала тлумачыцца ў Францыі як адна з найважнейшых падзей нацыянальнай гісторыі, а правадыр паўстанцаў галаў Верцынгетарыг стаў лічыцца адным з найвялікшых герояў Францыі.
Каментарыі і цытаты[правіць | правіць зыходнік]
- Каментарыі
- ↑ У наш час гэтыя тэрыторыі ўваходзяць у склад сучасных Францыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Люксембурга, Германіі, Швейцарыі і Вялікабрытаніі.
- Цытаты
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Гай Юлій Цэзар. Запіскі пра Гальскую вайну: анлайн.
- Гай Светоній Транквіл. Жыццё дванаццаці цэзараў, Боскі Юлій: анлайн.
- Дыян Касій. Рымская гісторыя: анлайн (англ.) .
- Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы, Цэзар: анлайн.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гальская вайна