Гальярда
Выгляд

Гальярда (італ.: gagliarda, фр.: gaillarde, літаральна «вясёлая, бадзёрая») — старажытны танец раманскага паходжання.
Музычны памер трохдольны, тэмп умерана хуткі. Быў распаўсюджаны ў Еўропе ў канцы XV—XVII стст. Выконваўся пасля павольнай чатырохдольнай паваны; з гэтай пары кантрасных танцаў развілася інструментальная сюіта. У пачатку XVIII стагоддзя гальярда сустракаецца толькі як частка сюіты.