Галёнка

Галё́нка (ст.-слав: голѣнь[1]; лац.: crus) — аддзел канцавіны ў жывёл[2].
У членістаногіх галёнка — членік нагі, які рухома злучаны са сцягном (у насякомых) або з каленным членікам (у павукападобных) і нясе на канцы лапку, звычайна членістую. У земнаводных і наземных пазваночных галёнка — частка задняй канцавіны паміж сцягном і ступнёй[2].
У чалавека
[правіць | правіць зыходнік]Шкілет галёнкі прадстаўлены вялікай і малой галёнкавымі касцямі. У чалавека гэтыя косці сучленены і амаль на ўсім працягу злучаны міжкасцявой перапонкай, а ўнізе — звязкамі[2].
Цягліцы галёнкі дзеляцца на групы: пярэднюю (разгінальнікі ступні і пальцаў), вонкавую (згінальнікі ступні, якія адводзяць і варочаюць яе вонкі) і заднюю (згінальнікі пальцаў, ступні і галёнка). Інервуецца галёнка вялікагалёначным і малагалёнкавым нервамі. Яе кровазабеспячэнне забяспечваецца галінамі падкаленнай артэрыі. Адток крыві ажыццяўляецца па вялікай і малой падскуравым і глыбокім вялікагалёначным венам[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Галёнка // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,. — Мінск: Навука і тэхніка, 1978―.
- 1 2 3 4 Голень (руск.). — Анлайн-версія Вялікай расійскай энцыклапедыі (новая).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галёнка