Галіна Іванаўна Егарэнкава
Галіна Іванаўна Егарэнкава | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 мая 1942[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 1989 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнаўца, літаратурная крытык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар | |
Член у |
Галіна Іванаўна Егарэнкава (13 мая 1942, Ніжні Ноўгарад, Расія — 9 лютага 1989, Ніжні Ноўгарад, Расія) — беларускі крытык, літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і рабочага ў горадзе Горкі. У 1965 г. закончыла філалагічны факультэт Горкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладала рускую мову і літаратуру ў школах Горкага (1965—1967). Закончыла аспірантуру пры Літаратурным інстытуце ў Маскве. З 1972 г. асістэнт, з 1978 г. дацэнт кафедры рускай і зарубежнай літаратур Мінскага педагагічнага інстытута. У 1972—1978 гадах па сумяшчальніцтве выкладала рускую літаратуру ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1980 г. жыла ў Горкім і працавала дацэнтам кафедры літаратуры Педагагічнага інстытута ў Горкім.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1979 года.
Пахаваная на Румянцаўскіх (Ольгінскіх) могілках Ніжняга Ноўгарада.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютавала ў 1964 г., выступала з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і літаратуразнаўчымі працамі, прысвечанымі творчасці А. Пушкіна, Ф. Дастаеўскага, Л. Талстога, М. Гогаля, М. Лермантава, І. Шамякіна, А. Адамовіча, Г. Далідовіча, В. Казько, І. Пташнікава, І. Чыгрынава і інш. Аўтар кніг «Духовная жажда» (Горкі, 1983), «Земная основа» (Горкі, 1987). Выдадзены зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў аб беларускай прозе 1970-1980-х гадоў «Звено связующее» (Мінск, 1990).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжнім Ноўгарадзе
- Памерлі 9 лютага
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Ніжнім Ноўгарадзе
- Пахаваныя ў Ніжнім Ноўгарадзе
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
- Літаратурныя крытыкі Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі