Галіна Іванаўна Фадзеева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Іванаўна Фадзеева
Дата нараджэння 18 ліпеня 1923(1923-07-18)[1] (100 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Мінск[1]
Прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР

Галіна Іванаўна Фадзеева (нар. 18 ліпеня 1923, станцыя Нянь-Цзы-Шань, КУЧ, Кітай) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1947 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19471967 гадах працавала ў інстытуце «Новасібграмадзянпраект». У 19671983 галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект»[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1951 года. Пражываў у Мінску[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: генеральныя планы Новасібірска, шэрагу сярэдніх і малых гарадоў Новасібірскай вобласці (19471967), Мінска[2] (19671983; усе ў сааўтарстве), галіновыя праекты развіцця гарадской гаспадаркі (1972—1976)[3]. Аўтар праектаў арганізацыі і планіроўкі гарадскіх зон адпачынку «Зялёны дыяметр» (1975), планіроўкі і будаўніцтва жылых раёнаў па вул. Валгаградскай[3], Зялёны Луг 6—8 (1975), Уручча 1—3 (1977) у Мінску[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія Савета Міністраў СССР (1985) за распрацоўку генплана Мінска на 2000 г. (1982)[3].

Зноскі

  1. а б в г archINFORM — 1994. Праверана 20 студзеня 2024.
  2. а б в Фадзеева Галіна Іванаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. а б в г Фадеева Галина Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]