Галіна Анатолеўна Ісаевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Анатолеўна Ісаевіч
Дата нараджэння 30 студзеня 1922(1922-01-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 1988(1988-05-26)[2] (66 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Месца працы
Жанр жывапіс
Вучоба
Член у

Галі́на Анато́леўна Ісае́віч (30 студзеня 1922, Віцебск, Беларусь — 26 мая 1998) — беларуская мастачка-дэкаратарка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1951 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча. Стварыла жывапісныя карціны «Іслач» і «Траццякоўшчына» (1955), «Родная Беларусь» (1958). У 1958 годзе на Сусветнай выставе ў Бруселі (Бельгія) атрымала бронзавы медаль за «Фіялетавы» туалетны набор (прыбор «Аметыст»). У 1957—1985 гадах была галоўнай мастачкай Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР. Распрацавала ўзоры вырабаў са шкла і крышталю з тонкім спалучэннем адценняў і вытанчанасцю формаў: «Прыцемкі» (1968), «Цюльпаны» (1969), «Лета» (1971), «Вячэрні» і «Святочны» (1972), «Вясна» (1973), «Зарыва» (1975), «Святлафоры» (1976), «Серабрысты іней» (1980), «Зімовая казка» і «Папараць-кветка» (1982). Прысвяціла юбілеям тэматычныя кампазіцыі: «Ураджайная» (1957), «Кастрычнік» (1967), «Дружбы народаў» (1974), «Беларусь» (1977), «Урачыстасць» (1982) і «Слава гераічнаму Мінску» (1983)[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаная бронзавым медалём на Сусветнай выставе ў Бруселі (1958) за «Фіялетавы» туалетны набор (прыбор «Аметыст»)[5]. Галоўная мастачка Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР (1957—1985).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]