Галіна Вячаславаўна Шапялевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Галіна Вячаславаўна Шапялевіч
Дата нараджэння: 3 жніўня 1961(1961-08-03) (57 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак

Галіна Вячаславаўна Шапялевіч (нар. 3 жніўня 1961, Мінск) — беларуская мастачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучылася ў Гімназіі-коледжы ім. Ахрэмчыка (1972—1979), затым станковай і кніжнай графіцы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1979—1986). Сябра Саюза мастакоў Беларусі (з 1995). Жыве і працуе ў Мінску.

З 1986 года ілюструе кнігі. Сярод яе прац ілюстрацыі да кніг В. Быкава (выданне на англійскай мове), Я. Коласа, М. Багдановіча, Дж. Олдрыджа, Э. Хемінгуэя, А. Сент-Экзюперы, А. Гаруна, В. Іпатавай і іншых замежных і беларускіх аўтараў.

Узнагароджана дыпломам Міністэрства інфармацыі і друку Рэспублікі Беларусь (1996) за афармленне вучэбнай літаратуры.