Галіна Рахманаўна Вінаградава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Галіна Вінаградава)
Галіна Рахманаўна Вінаградава
Дата нараджэння 1 лістапада 1946(1946-11-01) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы

Галіна Рахманаўна Вінаградава (нар. 1 лістапада 1946, г. Чкалаўск, Таджыкская ССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1969 годзе Таджыкскі політэхнічны інстытут. З 1969 года архітэктар, з 1972 — старэйшы архітэктар у інстытуце Белдзяржпраект. Са снежня 1977 года — кіраўнік групы ў Мінскім аддзяленні «Саюзводаканалпраекта». У 1992-2004 гадах у інстытуце «Белводаканалпраект». У 2004—2008 гадах эксперт, потым вядучы эксперт у гарадской экспертызе. У 20082012 гадах начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела «Мінскрамбуда». У 2012-14 гадах галоўны спецыяліст праектнага аддзела ў прыватнай фірме.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскіх калектывах): серыя жылых дамоў сельскага будаўніцтва 3-АПБ; серыя тыпавых праектаў 9-ці павярховых жылых дамоў з аб’ёмных блокаў 3А-АПБ  (руск.); Інстытут удасканалення настаўнікаў (19691974); удзельнічала ў распрацоўцы праектаў 5- і 9-павярховых жылых дамоў галерэйнага тыпу, 9-павярховага 279-кватэрнага жылога дома галерэйнага тыпу па вул. Бельскага ў г. Мінску (1976); Рэканструкцыя піянерскага лагера ў Астрашыцкім Гарадку (19761977).

Аўтарскія праекты: Службова-бытавы корпус аэрапорта «Мінск-2» (19771979); корпус рэагентнай гаспадаркі ў Жлобіне; вертыкальны блок помпавай станцыі ў Беразняках Пермскай вобласці; воданапорная помпавая станцыя ў Северадзвінску; прамысловы пляцоўкі па ачыстцы вады ў Пінску, Асіповічах, Баранавічах, Гомелі (19771992), прамысловыя пляцоўкі вычышчальных збудаванняў у Брэсце, Пінску, Магілёве, у СтаўрапаліСтаўрапальпалімір»); КНС у Ялабузе Маскоўскай вобласці (19922004); капрамонт, рэканструкцыя жылых дамоў, школ, дзіцячых садоў (20082012); адміністрацыйна-вытворчы будынак у г. Мінску, аўтамыйкі ў Гомельскай вобласці, у Бараўлянах, зона адпачынку на Нарачы (20122014).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана дыпломам III ступені ВДНГ СССР (1974) за сельскія жылыя дамы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Виноградова Галина Рахмановна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Виноградова Галина Рахмановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)