Галіна Гаўрылаўна Азгур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Гаўрылаўна Азгур
Імя пры нараджэнні Галіна Гаўрылаўна Гарэлава
Дата нараджэння 2 ліпеня 1921(1921-07-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 2015(2015-08-12)[1] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Гаўрыіл Мікіціч Гарэлаў[d]
Муж Заір Ісакавіч Азгур
Род дзейнасці мастачка, скульптарка
Жанр партрэт і пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Васіль Бакшэеў
Член у

Галіна Гаўрылаўна Азгур (2 ліпеня 1921, с. Пакроўскае, Валакаламскі раён, Маскоўская вобласць — 12 жніўня 2015, Мінск) — мастак-жывапісец, жонка скульптара Заіра Азгура[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і расійскага мастака-рэаліста Гаўрылы Гарэлава. Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымала ў свайго бацькі. Браты Галіны — Расціслаў  (руск.) і Юрый таксама сталі мастакамі.

У 1942 годзе скончыла Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года  (руск.). Яе настаўнікам быў выбітны мастак-пейзажыст Васіль Бакшэеў  (руск.)[3].

У 1945 годзе абрала шлюб з Заірам Азгурам і пераехала ў Мінск. Член Беларускага саюза мастакоў з 1946 года. Актыўны ўдзел у мастацкіх выстаўках брала з 1947 года[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працавала ў станковым жывапісе ў галіне лірычнага пейзажа. Асноўныя творы: палотны «Жніво», «Вясна», «Канец сакавіка», «Вечар. Май», «Яшчэ бялее снег», «Свіслач вясной», «Зелянее», «Родны край», «Разліў», «Ускраіна Мінска», «Салаўінае лета»[3].

Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ[3].

Зноскі

  1. http://www.belartunion.by/naviny/ab-yavy/173-12-zhni-nya-2015-goda-na-95-godze-zhytstsya-pamerla-azgur-galina-ga-ryla-na-syabra-belaruskaga-sayuza-mastako.html
  2. Мемориальный музей Заира Азгура. Галина Гавриловна Азгур (руск.)(недаступная спасылка)
  3. а б в г Азгур Галіна Гаўрылаўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Азгур Галіна Гаўрылаўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]