Галіна Гаўрылаўна Петрачэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Гаўрылаўна Петрачэнка
Дата нараджэння 20 студзеня 1924(1924-01-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1993(1993-02-12) (69 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера педагогіка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук (1954)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар

Галіна Гаўрылаўна Петрачэ́нка[1] (20 студзеня 1924 — 12 лютага 1993) — вучоны ў галіне педагогікі, кандыдат педагагічных навук (1954), прафесар (1983).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў вёсцы Бярозаўка (Кармянскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь). У 1945 годзе скончыла Астраханскі педагагічны інстытут, у 1948 годзе — Ленінградскі педагагічны інстытут. З 1948 года працавала ў Міністэрстве асветы БССР. З 1953 года Г. Г. Петрачэнка ў Беларускім педагагічным інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка), з 1966 года на пасадзе загадчыка кафедрай.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Г. Г. Петрачэнка належаць навуковыя працы па псіхолага-педагагічных асновах дашкольнага выхавання і праблемах адукацыі дзяцей дашкольнага ўзросту. Сярод апублікаванага:

  • Педагогические ситуации в дошкольной педагогике : учеб. пособие для студентов пед. ин-тов по специальности 2110 «Педагогика и психология (дошкольная)» и педучилищ по специальностям 2010 «Воспитание в дошкольных учреждениях» и 2002 «Дошкольное воспитание»  — Мн. : Вышэйшая школа, 1984.
  • Первые уроки гражданственности: Пособие для учителя по ознакормление детей шестилетнего возраста с общественной жизнью  — Мн. : Народная асвета, 1982.
  • Ситуативные задачи в педагогике: учебное пособие для студентов педагогических институтов  — Мн. : Университетское, 1990.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]