Галіна Гаўрыілаўна Голубева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Галіна Голубева)
Галіна Гаўрыілаўна Голубева
Дата нараджэння 6 красавіка 1939(1939-04-06) (84 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Галіна Гаўрыілаўна Голубева (нар. 6 красавіка 1939, г. Віцебск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. У 19621972 гадах працавала ў Запаляр’і на аб’ектах ВМФ СССР: у 19621964 гадах старэйшы архітэктар Упраўлення галоўнага архітэктара г. Северадзвінска Архангельскай вобласці, у 19641965 гадах старэйшы інжынер БМУ УНР-200 г. Севераморска Мурманскай вобласці, у 1966 годзе старэйшы інжынер ПАР Прадпрыемства № 3 г. Северадзвінска, у пас. Граміха, у 19661967 гадах старэйшы архітэктар ДПІ «Ленпрамбудпраект» у Ленінградзе, у 19681970 гадах інжынер групы ПАР у/ч 21197 Мурманскай вобласці, у 19701971 гадах нармоўшчык БМУ-429 у/ч 02168 Мурманскай вобласці, у 1971 годзе старэйшы інжынер 2-га аддзела у/ч 93314 Мурманскай вобласці, з 1972 года старэйшы архітэктар, з 1976 года кіраўнік групы, у 19791994 гадах галоўны архітэктар праектаў ў інстытуце «Белдзяржпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: у аўтарскім калектыве «Ленпрамбудпраект» металургічныя комплексы ў Індыі і Егіпце; тыпавыя праекты базавай серыі 89 — цагляныя жылыя дамы (1986), блок-секцыі і інтэрнаты; серыі 88 — жылыя дамы і інтэрнаты з сілікатабетонных блокаў (1972—1977); серыі 181 — з апорнымі сценамі з сілікатнай цэглы і вонкавымі навяснымі панэлямі (1986); тыпавыя праекты новай серыі буйнапанэльных будынкаў з шырокім крокам папярочных сцен з сілікатабетонных канструкцый (1987); комплексная серыя 1-4 павярховых жылых дамоў і грамадскіх будынкаў для будаўніцтва ў Магілёўскай вобласці; наменклатура буйнапанэльных жылых дамоў для канвеернай лініі Гродзенскага КБМ; 12-ці павярховыя жылыя дамы з убудаванымі памяшканнямі ў Магілёве і Мінску; жылыя дамы з кватэрамі палепшанай планіроўкі і ўбудавана-прыбудаванымі памяшканнямі сацкультбыту па вул. Горкага ў г. Бабруйску; аддзяленне сувязі з Ашчадбанкам у г. Краснадар; школа на 720 навучэнцаў у г. Мінску па вул. Рафіева — Любімава; забудова мікрараёна ў жылым раёне «Тарон-4» у г. Кіравакан Армянскай ССР; комплекс будынкаў: аддзяленне сувязі, АТС, ЖЭК, пассавет, аддзяленне міліцыі, Ашчадбанк у г. Чайкоўскі Пермскай вобласці (Расія); катэджы ў Беларусі і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана медалём ВДНГ СССР, прэміямі пераможцаў рэспубліканскіх і гарадскіх конкурсаў па распрацоўцы перспектыўных праектаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Голубева Галина Гаврииловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Голубева Галина Гаврииловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)