Галіна Канстанцінаўна Гарэлава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Галіна Канстанцінаўна Гарэлава
Горелова Галина Константиновна (2015).jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 5 сакавіка 1951(1951-03-05) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музычны педагог

Галіна Канстанцінаўна Гарэ́лава (5 сакавіка 1951, Мінск, БССР) — беларускі кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 5 сакавіка 1951 ў Мінску. У 1977 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе прафесара Д. Смольскага, працягнула вучобу ў асістэнтуры А. Багатырова, майстар-класах Ю. Фартунатава. Выкладае кампазіцыю і музычна-тэарэтычныя дысцыпліны ў Беларускай акадэміі музыкі. У 1992 годзе за кантату «Anno mundi ardentis» на вершы паэтаў XX стагоддзя Г. К. Гарэлава ганаравана Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Гарэлава — адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў неарамантызму ў беларускай музыцы. Развіваючы традыцыі класікі XX ст., стварыла індывідуальны стыль, адзначаны паэтычнасцю, лірычнай экспрэсіяй, адухоўленасцю музычных вобразам і нацыянальнай характэрнасцю інтанацыі[2].

Сярод найбольш значных твораў Г. Гарэлавай — кантаты «Anno mundi ardentis» на вершы паэтаў XX ст.1992 г. за гэты твор кампазітару прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь), «Тысяча гадоў надзеі» на вершы паэтаў XXX стагоддзяў, сімфанічная паэма «Бандароўна» паводле Я. Купалу. Багатая вобразная палітра, віртуозны бляск і сталае майстэрства адрозніваюць восем інструментальных канцэртаў: для скрыпкі, габоя, трубы, балалайкі, гітары, трамбона, дзвюх труб, альта[2].

Звяртаючыся да паэтаў розных часоў і народаў, кампазітар стварыла вакальныя цыклы на вершы Л. Стафа, П.-Ж. дэ Беранжэ, Л. Лопеса, С. Вальеха, Э. Верхарна, М. Багдановіча, а таксама на вершы паэтэс Ганны Ахматавай, Л. Геніюш, Е. Лось[2].

Са шматлікіх твораў камерна-інструментальнай музыкі вылучаюцца саната для кантрабаса «Al Fresco», віртуозная «Пастараль» для флейты, саната для кларнета сола «Дотыкі», «Al Sereno» для альта, фартэпіянная саната «Да птушкі, што ўзлятае» і некалькі фартэпіянных цыклаў: «Чатыры сентыментальных успаміны», «Вячэрні альбом», «Пейзажы», «Дзве спакусы Адама»[2].

Значнае месца ў творчасці Галіны Гарэлавай займаюць творы для гітары: «Канцэрт для гітары, струнных і званоў» у 3-х частках: «Вечны рух», «Перапыненая серэнада», «Харал» (1994, першым выканаўцам Канцэрту быў В. С. Жывалеўскі з Сімфанічным аркестрам Беларускага радыё пад кір. Лявонава), Варыяцыі ў характары чаконы «Мірскі замак» (1985, 1991 — новая рэдакцыя), цыкл з 3-х п’ес для гітары і віяланчэлі («Дом мой зліваўся са смуткам вечара…», «Таццянін дзень», «Развітваючыся ля краю дарогі», 2001), сюіта ў 4-х частках для гітары і клавесіна «Успамін пра Нясвіж» (2000). Яе гітарныя творы выконваюць вядучыя гітарысты Беларусі: Валерый Жывалеўскі, Яўген Грыдзюшка, Ян Скрыган і іншыя[1].

Творы Галіны Гарэлавай выконваюцца таксама і за мяжой: «Легенда» (ЗША, Аклахома-Сіці, 1992), Канцэрт для габоя (Udine, Італія, 1991; Кіеў; Ташкент), «Снетагорскія фрэскі» (Славенія, фестываль камернай музыкі, 1993), «Сумныя песні» (Міжнародны фестываль «Музыка сяброў», Масква, 1994), «Пейзажы» (Чэхія, Корвіна, 2000; Кракаў, 1998; Германія), «Дотыкі» (Міжнародны фестываль «Маскоўская восень», 1997), «Як сумны цень Барбары» (Масква, Міжнародны конкурс арфістаў, 1997), «Самотная ідылія» (Кракаў, 1998, Х Міжнародны фестываль сучаснай музыкі), «Траецкія фрэскі» (Кіеў, 2002)[1].

Зноскі