Галіна Мікалаеўна Жураўлёва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Галіна Мікалаеўна Жураўлёва
Дата нараджэння 10 мая 1967(1967-05-10) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Жанр выцінанка
Вучоба
Член у

Галіна Мікалаеўна Жураўлёва (нар. 10 мая 1967, Лепель) — беларускі майстар выцінанкі. З 2015 г. у Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 10 мая 1967 года ў Лепелі.

У 1988 годзе скончыла прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 105 г. Кобрына па спецыяльнасці «Выканаўца мастацка-афармляльных прац». У 2001 г. скончыла Магілёўскі педагагічны каледж па спецыяльнасці «Выхавацельніца дзіцячай дашкольнай установы». У 2009—2015 гг. навучалася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на спецыяльнасці «Культурная спадчына і турызм».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

На прыкладзе традыцыйнага выразання з паперы Галіна Жураўлёва сфармавала свой аўтарскі стыль, у якога аснове якога ляжыць яе філасофскі погляд, здольнасць радаваць вока і кранаць душу. У сваёй творчасці Галіна прытрымліваецца наступных тэм: беларуская міфалогія (палявік, дамавік, хатнік, балотнік і інш.); матчына любоў; святы (Дажынкі, Радуніца, Нараджэнне Хрыстова, Вялікдзень і інш.); дрэва жыцця (розныя інтэрпрэтацыі, звязаныя з сямейнай абраднасцю).

Творчая дзейнасць: удзел у выставах (асабістых, тэматычных і сумесных); удзел у майстар-класах; міжнародны вопыт (удзел у сумеснай выставе ў Любліне ў жніўні 2018 г.).

Замужам, адзін сын.

Публікацыі ў СМІ[правіць | правіць зыходнік]

  1. В Витебске проходит конкурс среди мастеров вытинанки. https://www.sb.by/articles/v-vitebske-prokhodit-konkurs-sredi-masterov-vytinanki.html
  2. Мастерская на колесах. http://www.lepel-kraj.by/?p=5307
  3. Волшебный мир вытинанки: картины о глубине души человека. https://ont.by/news/volshebnij-mir-vitinanki-kartini-o-glybine-dyshi-cheloveka
  4. Искусство бумаги и ножниц: в Минске открылась выставка вытинанки. https://minsknews.by/iskusstvo-bumagi-i-nozhnits-v-minske-otkryilas-vyistavka-vyitinanki/
  5. Таямніцы Майстэрства. http://crafts.by/zhuravlyova-galina-predstavit-na-festivale-tayamnicy-majsterstva-tradicionnuyu-belaruskuyu-vytinanku/
  6. «Материнская любовь». Души чудесных порывы. http://mistikatv.ru/shkola-zdorovya/materinskaya-liubov.html
  7. Снежинка-2018. https://mgddm.by/2018/12/18/%D1%81%D0%BD%D0%B5%D0%B6%D0%B8%D0%BD%D0%BA%D0%B0-2018-2/ Архівавана 24 красавіка 2019.