Галіна Сяргееўна Абрамава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Сяргееўна Абрамава
Дата нараджэння 22 верасня 1950(1950-09-22) (73 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар псіхалагічных навук (1999)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1999)
Альма-матар

Галіна Сяргееўна Абрамава (нар. 22 верасня 1950, в. Кекур, Вохамскі раён, Кастрамская вобласць, Расія) — псіхолаг. Доктар псіхалагічных навук (1999), прафесар (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць «Псіхалогія», 1973), Навукова-даследчы інстытут агульнай і педагагічнай псіхалогіі АПН СССР (аспірантура, 1976).

Працавала ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна (1976—2000, прафесар кафедры псіхалогіі, у 1986—1999 — загадчык кафедры). З 2000 года прыватны псіхолаг у Даніі.

Навуковыя інтарэсы: педагагічная псіхалогія; узроставая псіхалогія; герантапсіхалогія; псіхалогія прафесійнай дзейнасці.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Теория взаимодействия и опыт её применения в психологическом консультировании подростков : диссертация … доктора психологических наук : 19.00.07 : защищена 16.01.1997 : утверждена 27.01.1999 / Абрамова Галина Сергеевна. ― Брест, 1996.
  • Формирование индивидуальных различий деятельности школьников (на материале письменной речи) : автореферат диссертации … кандидата психологических наук : 19.00.07 / Абрамова Галина Сергеевна. ― Москва, 1976.
  • Психология только для студентов : учебное пособие для вузов и ссузов / Г. С. Абрамова. ― Москва, 2018. — В предисловии слова благодарности сыну и мужу (Børge Hansen).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Абрамава Галіна Сяргееўна // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 52.
  • Абрамава Галіна Сяргееўна // Памяць : Брэст : у 2 кн. — Мінск, 2001. — Кн. 2. — С. 645.