Галіна Якаўлеўна Мяшкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Якаўлеўна Мяшкова
Дата нараджэння 2 красавіка 1947(1947-04-02) (76 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мадэльер
Месца працы
Вучоба
Член у
Узнагароды

Галіна Якаўлеўна Мяшкова (нар. 2 красавіка 1947) — беларуская мадэльерка і выкладчыца.

Член Беларускага саюза дызайнераў. Кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры касцюма і тэкстылю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1965 годзе скончыла Мінскі тэхналагічны тэхнікум. У 1976 годзе — Беларускі дзяржаўны тэтральна-мастацкі інстытут.

З 1976 па 1996 год працавала дызайнеркай у Доме мадэлей.

З 1992 года працуе ў БДАМ на кафедры касцюма і тэкстылю. З гэтага ж году з’яўляецца членам Экспертнага Савета ДТВА «Белмастпромыслы».

Была старшынёй конкурсаў: «Белая амфара», «Млын моды», «New names», «Блакiтная пралеска», «WorldSkills Belarus-2016» і «Belarus Fashion Week».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

2015 — нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

https://www.sb.by/articles/usya-sprava-u-shchyrasts-.html

https://ctv.by/raskleshyonnye-dzhinsy-stanovyatsya-universalnoy-veshchyu-kakoy-byla-moda-perioda-brezhnevskogo(недаступная спасылка)

https://bdam.by/%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%84%D0%B5%D1%81%D1%81%D0%BE%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%BE-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%BF%D0%BE%D0%B4%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9-%D1%81%D0%BE%D1%81-8/

http://www.gala-fashion.com/ARTICLES/article.html