Галінова (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Галінова — археалагічны помнік, гарадзішчы і курганныя могільнікі каля вёскі Галінова Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

Гарадзішча[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе, на мысе прыроднага ўзвышша. Мясцовая назва Скабеева Гара. Пляцоўка дыяметрам 55 м, па краі ўмацавана валам вышынёй да 3 м. 3 заходняга і ўсходняга бакоў ёсць дадатковыя дугападобныя валы вышынёй 1,5—2 м. Выявіў і абследаваў у 1850-я г. А. Г. К. Кіркор, абследавалі ў 1980 годзе А. Р. Мітрафанаў, у 1985 годзе Я. Г. Звяруга. Раскопкі не праводзіліся.

Курганныя могільнікі[правіць | правіць зыходнік]

Курганны могільнік-1[правіць | правіць зыходнік]

Магчыма, адносіцца да балтаў. За 0,2 км на паўночным усходзе ад гарадзішча, абапал дарогі ў в. Студзёнкі. Мясцовая назва Валатоўкі. 77 круглых насыпаў, якія цягнуцца вузкай паласой з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 0,5 км. Дыяметр насыпаў 5—11 м, вышыня 0,6—1,7 м. Каля большасці насыпаў захаваліся кругавыя раўкі. Прыблізна трэцяя частка курганоў пашкоджана. 15 курганоў у 1934, 1937 гадах даследавалі Г. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, абследаваў у 1985 годзе Я. Г. Звяруга. Пахавальны абрад — трупаспаленне на гарызонце. Пахавальны інвентар: жалезныя нажы, фібулы, спражкі, тачыльныя камяні, бранзалеты з бронзы, трапецападобныя і круглыя падвескі, абломкі грывень, ляпныя слабапрафіляваныя гаршкі і пасудзіны слоікавай формы. Датуецца VII—X стагоддзямі.

Курганны могільнік-2[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 0,4 км на паўночным усходзе ад могільніка-1. 3 расплывістыя насыпы дыяметрам 7—9 м, вышыня 0,7—0,9 м. Выявіў і абследаваў у 1985 годзе Я. Г. Звяруга.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hołubowicz, E. Pięć lat pracy terenowej Muzeum Archeologicznego Uniwersytetu Stefana Batorego w Wilnie (1933—1937) = Cinq ans de travail au Musée d’Archéologie de l’Université d’Etienne Batory à Wilno 1933—1937 / Włodzimierz Hołubowicz. — [S.l.: s.n., 1938]. — S. [1], 84-90: mapa. (Odb.: Rocznik Archeologiczny. T. 1. — Wilno, 1937.)
  • Гуревич, Ф. Д. Древности Белорусского Понеманья / Ф. Д. Гуревич; [Отв. ред. П. Н. Третьяков]; Академия наук СССР, Институт археологии. — М. — Л.: Изд-во Академии наук СССР, 1962. — 219, [3] c., [3] л. карт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]