Галіцкае возера
Выгляд
Галіцкае возера | |
---|---|
руск.: Галичское озеро | |
![]() Краявід Галіцкага возера з гары Балчуг у горадзе Галічы | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 101 м |
Даўжыня | 17 км |
Шырыня | 6,4 км |
Плошча | 75,4 км² |
Найбольшая глыбіня | 5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 872 км² |
Упадаюць | Чэлсма, Сярэдняя |
Выцякаюць | Вёкса |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Кастрамская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 08010300111110000005789 |
![]() |
Га́ліцкае возера (руск.: Га́личское озеро) — возера ў Кастрамской вобласці Расіі.
Плошча паверхні 75,4[1] км². Даўжыня 17 км, найбольшая шырыня 6,4 км, глыбіня да 5 метраў. Плошча вадазбору 872[1] км². Узровень вады ў возеры — 101 м над узроўнем мора[2]. Катлавіна возера ледавікова-тэктанічнага паходжання[2], мае авальную форму, выцягнутая з захаду на ўсход. Роўныя берагі забалочаныя. Дно глеістае, у возеры буйныя запасы сапрапелю. З канца кастрычніка па красавік возера замярзае.
Галіцкае возера сілкуецца ў асноўным грунтавымі водамі. З усходняга боку ў яго ўпадаюць некалькі рэк, самыя буйныя — Чэлсма і Сярэдняя, выцякае Векса.
На паўднёвым беразе возера размешчаны горад Галіч.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)