Галіцкая зямля

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Галіцкая зямля
Герб[d]
Герб[d]
Краіна Каралеўства Польскае
Рэч Паспалітая
Уваходзіць у Рускае ваяводства
Адміністрацыйны цэнтр Галіч
Час існавання 13491772

Галіцкая зямля[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каралеўстве Польскім (з 1569 года — у Рэчы Паспалітай), частка Рускага ваяводства.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Галіч, соймікі да 1564 года праходзілі ў Судовай Вішні, пасля — таксама ў Галічы. Галіцкі староста склікаў усю шляхту зямлі пад Галічам. Паветы абіралі 6 дэпутатаў для кароннага і скарбовага трыбуналаў на дэпутацкім і гаспадарчым сойміку.

Тэрытарыяльна-палітычнае ўтварэнне з такой назвай пачало складацца на гэтых тэрыторыях яшчэ у першай палове XII стагоддзя з Перамышльскага, Звенігародскага і Тэрэбаўлянскага княстваў. З XII стагоддзя адбыўся ўздым Галіча, які прыйшоў у заняпад пасля мангола-татарскага нашэсця 1240-х гадоў.

Падзел[правіць | правіць зыходнік]

Паветы[правіць | правіць зыходнік]

  • Галіцкі павет з цэнтрам у Галічы: гродскае староства, соймік з 1564 года;
  • Тэрэбавельскі павет з цэнтрам у Тэрэбоўлі: гродскае староства;
  • Каламыйскі павет з цэнтрам у Каламыі.

Староствы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. па-лацінску: terra Galicia, па-польску: Ziemia halicka