Галіцкая плошча (Львоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіцкая плошча
Львоў
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Га́ліцкая плошча — плошча ў Галіцкім раёне Львова (Украіна). Размяшчаецца паміж вуліцай Валавай і плошчамі Міцкевіча і Саборнай. Яна ўтварылася ўжо ў XIII стагоддзі, у перыяд будаўніцтва львоўскіх крапасных умацаванняў перад Галіцкай брамай, па-за межамі ўмацаванага горада. Ад яе разыходзіліся дарогі на Галіч, Гліняны, да карпацкіх перавалаў і саляных капальняў.

Плошча перад брамай насіла назву Пад Вартай, на ёй будавала жыллё рамеснікі і размяшчаліся заезныя двары. У сучасным выглядзе плошча ўтварылася ў канцы XVIII стагоддзя, калі сталі разбіраць гарадскія фартыфікацыі. Назва плошчы падодзіць ад Галіцкай брамай, якая стаяла на скрыжаванні цяперашніх вуліц Галіцкай і Братоў Рагацінцаў. На плошчы размяшчаўся Галіцкі кірмаш, які ў 1892 годзе перанеслі на тэрыторыю саду за палацам Улянецкіх. У 1893 годзе будаўнік ільвоўскіх паркаў Арнальд Рэрынг заклаў на месцы рынку сквер.

Ужо ў 1880 г. праз Галіцкую плошчу пралягла лінія конкі да плошчы Мытнай і далей вуліцы Лычакаўскай. У 1894 г. Па плошчы пусцілі таксама лінію электрычнага трамвая, па вул. Баторыя (цяпер вул. Князя Рамана) да Галіцкай краявой выстаўкі. У 1909 г. электрычны трамвай стаў рухацца праз Бернардзінскую плошчу (цяпер — Саборную). У 1951 г. былі ліквідаваны трамвайныя лініі на вул. Першамайскай (цяперашнім праспекце Свабоды) і часткі пл. Галіцкай, а напачатку XXI стагоддзя трамвайныя шляхі разабралі тут цалкам.

У 2001 годзе на плошчы ўсталявалі конны помнік заснавальніку Львова князю Данілу Галіцкаму працы скульптараў Васіля Ярыча і Рамана Рамановіча, а таксама архітэктара Ярэмы Чурыліка.

Характэрныя будынкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Вул. Валавая, 7 і 9 пабудаваны 19091911 гг. па праекце Альфрэда Захарэвіча і Юзафа Сасноўскага. Іх фасады з боку плошчы Галіцкай упрыгожваюць масіўныя рэльефныя фігуры працы Зыгмунта Курчынскага.
  • Вул. Валавая, 11, пабудавана ў 19091910 гг. па праекце Артура Шлеена ў неагатычным стылі.
  • Пл. Галіцкая, 7 / вул. Валавая, 14 — будынак галіцка-рускага Таварыства імя Качкоўскага, пабудавана ў 1888 г. па праекце Вінцэнта Кузневіча.
  • Пл. Галіцкая, 7 — пабудавана ў 1902 годзе архітэктарам Каралем Боўблікам; да 1934 года тут знаходзілася была кавярня «Цэнтральная», у якой збіраліся напачатку XX ст. паэты «Маладой музы».
  • Пл. Галіцкая, 10. Палац Улянецкіх (належаў таксама сем’ям Бельскіх, Камароўскіх, Патоцкіх), пабудаваны як загарадны дом.
  • Пл. Галіцкая, 15 — пабудавана ў 1872 годзе для Галіцкага акцыянернага іпатэчнага банка па праекце Філіпа Пакуцінскага.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мельник І. Галицька площа // Енциклопедія Львова. Т. 1. / За ред. А. Козицького та І. Підкови. — Львів: Літопис, 2007. — С. 468—469.
  • Lwów. Ilustrowany przewodnik. — Lwów: Centrum Europy, 2003. — 320 s..

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]